Візавы цэнтр Іспаніі ў Мінску прымае дакументы на падаўжэнне шэнгенскай візы, выдадзенай любой краінай — сябрам шэнгенскага пагаднення. Галоўныя ўмовы — віза павінна быць выдадзена не менш, чым на год, і яе тэрмін дзеяння павінен быў скончыцца не раней за 2018 год.

Такім чынам, па новую візу могуць звярнуцца ўладальнікі візаў любой краіны шэнгенскага пагаднення тэрмінам ад 1, 2, 3 і 5 гадоў, якія скончыліся ў 2018, 2019, 2020 ці 2021 годзе (да момант падачы дакументаў у візавы цэнтр).

Прыём дакументаў на падаўжэнне «шэнгена» пачаўся з 28 чэрвеня. Падаць дакументы магчыма толькі пасля папярэдняга запісу праз сайт (https://blsspain-belarus.com/), паведамляе візавы цэнтр. Там жа можна знайсці дэталі падачы дакументаў з рознымі мэтамі паездкі. Кантакт-цэнтр будзе аказваць толькі інфармацыйныя паслугі. Заявы будуць разглядаць цягам 14 рабочых дзён, у выпадку неабходнасці дадатковай праверкі тэрмін могуць падоўжыць да 30 дзён. Дакументы неабходна падаць мінімум за 15 каляндарных дзён да даты паездкі.

Падаць дакументы ў іспанскі візавы цэнтр можна толькі асабіста, або за членаў сям'і з пацвярджэннем сваяцтва.

Таксама па візы зараз могуць звяртацца сваякі грамадзян краін Еўрасаюза, уласнікі нерухомасці ў Іспаніі, а таксама прадстаўнікі раней дазволеных катэгорый (маракі; удзельнікі спартыўных спаборніцтваў; прадстаўнікі бізнесу пры наяўнасці запрашэння ад іспанскай кампаніі; кіроўцы грузавікоў, пілоты самалётаў, бортправаднікі або сцюардэсы; высокакваліфікаваныя супрацоўнікі іспанскіх арганізацый, праца якіх не можа ажыццяўляцца дыстанцыйна; студэнты; грамадзяне з мэтай лячэння (планава — з пісьмовага дазволу Консульствы Іспаніі ў Маскве)).

Якія патрэбны дакументы

З 31 траўня 2021 візавы цэнтр таксама ўдакладніў спіс неабходных дакументаў:

  • Анкета паводле ўзору з подпісам заяўніка, на іспанскай або англійскай мовах.
  • Пашпарт. Мінімальны тэрмін дзеяння — 3 месяцы пасля заканчэння тэрміну дзеяння візы, якая запытваецца. Таксама патрэбна ксеракопія ўсіх старонак дзейнага пашпарта, ксеракопія папярэдніх пашпартоў.
  • Бронь гатэля.
  • Бронь авіябілетаў у абодва бакі (маршрутны ліст, калі не прасочваецца ўезд у шэнгенскую зону).
  • Дзве фатаграфіі 3,5 на 4,5, зробленыя на белым фоне.
  • Даведка з працы (дзе і кім вы працуеце). Дапушчальна даць форму 2НДФЛ. Актуальнасць дакументаў - 1 месяц з даты выдачы. Уладальнікі бізнесу прадастаўляюць копію пасведчання аб рэгістрацыі прадпрыемства і копію дакумента індывідуальнага нумара падаткаплацельшчыка (ІНП).
  • Выпіска з банкаўскага рахунку аб наяўнасці (на момант падачы) грашовых сродкаў.
  • Страхоўка з пакрыццём не менш 30 000 еўра на ўвесь перыяд знаходжання або першую паездку, сапраўдная для ўсіх краін Шэнгенскага пагаднення.

Для непаўналетніх, якія вандруюць з адным з бацькоў, патрэбна натарыяльная даверанасць з дазволам на паездку ад другога з бацькоў.