На круглым стале ў Акадэміі навук паказалі дызайн-канцэпцыю інтэр'ераў вежы «Шчытоўкі» (цэнтральнай) Навагрудскага замка пасля яе рэканструкцыі.
Фатаграфіі праекта апублікаваў у Facebook гісторык і краязнаўца Алег Дзярновіч. На іх відаць, што аўтэнтычны мур будзе даступна для агляду. Унутры будуць лесвіцы, на апошнім паверсе плануюць лекцыйную залу.




Рэканструкцыю Навагрудскага замка пачалі ў 2012 годзе. У 2014 годзе завяршылі кансервацыю Касцельнай вежы. У 2020 годзе схіл Замкавай гары з боку касцёла ўмацавалі палямі, каб абараніць яго ад апоўзня. Пасля планавалі працы па водаадвядзенні дзядзінца і яго добраўпарадкаванне.

Восенню 2023 года завяршылі ўжо пятую чаргу рэканструкцыі замка — кансервацыю руін трох вежаў XIV-XVI стагоддзяў - Пасадскай, Дазорнай і Уваходнай — і засыпаных зямлёй фартыфікацыйных сцен паміж імі. У межах пятай чаргі сцены мусілі ачысціць, умацаваць і аднавіць. Над імі надбудоўваюць каменны пласт вышынёй каля 1,5 м для абароны. У закансерваванай Дазорнай вежы захавалі фрагменты сцен з мурам XV стагоддзя. Ва Уваходнай вежы для агляду мусіць быць даступна арка і частка сцяны, выкананыя падчас рэстаўрацыі пры паляках каля 100 гадоў таму. Наступная па чарзе — Шчытавая вежа. Яна была пяціпавярховай, з перакрыццямі. Яе жадаюць аднавіць да гістарычных памераў і арганізаваць там музей.



Чытайце таксама: У Навагрудку, дзе няма чыгункі, устанавілі помнік паравозу. Тлумачым, адкуль ён там