Навіны

Вадзім Саранчукоў і Алесь Кіркевіч патрапілі пад спецвытворчасць. Што ім пагражае?

Яшчэ двое гродзенцаў патрапілі пад спецвытворчасць. Гэта Вадзім Саранчукоў і Алесь Кіркевіч. Працэс супраць іх пачалі 29 сакавіка. Абодвух абвінавачваюць па ч.1, ч.2 артыкула 361−4 Крымінальнага кодэкса Беларусі «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». І Кіркевіч, і Саранчукоў эмігравалі з Беларусі.

Спецвытворчасцю ў Беларускім заканадаўстве называюць вытворчасць у адносінах да абвінавачаных, якія знаходзяцца за мяжой ці іншым чынам «ухіляюцца ад яўкі» ў адпаведныя органы. Гэты механізм з’явіўся ў Крымінальным Кодэксе у 2023 годзе. Ён дазваляе судзіць людзей завочна.

Па выніках спецвытворчасці у іх могуць канфіскаваць маёмасць і нават пазбавіць беларускага грамадзянства.

«Гэта толькі пачатак і перспектыва для вялікай колькасці беларусаў-эмігрантаў, — пракаментаваў для Hrodna.life Алесь Кіркевіч. — Логіка не ў тым, хто што зрабіў супраць дзяржавы і наколькі гэта „страшна“. Логіка матэрыяльная. Забраць у якасці кампенсацыі ўяўнага ўрону кватэры, дамы, аўто… Гэта тысячы адзінак нерухомасці. Гэта толькі пачатак».

Чытайце таксама:

Алесь Кіркевіч з кнігай «Самурай». Фрагмент афішы з прэзентацыі твора

«На самой справе выглядае як імітацыя бурнай дзейнасці, што не мае дачынення да права ні па духу, ні па сутнасці, — распавёў для Hrodna.life Вадзім Саранчукоў. — Я абсалютна адкрыты. Выйсці са мной на кантакт, каб правесці нейкія дзеянні дыстанцыйна, - абсалютна элементарна і проста.

Таму я стаўлюся спакойна — як да працэсаў, што адбываюцца зараз ва ўсёй Беларусі, а не толькі са мной. Ну — працуем далей".

Раней пад спецвытворчасць патрапіў уласнік крамы «Адметнасць» Сяргей Верамеенка, праваабаронца Віктар Хільмановіч, былая дырэктарка дзіцячага хоспіса Вольга Вялічка, дырэктарка Цэнтра новых ідэй Леся Руднік.

Чытайце таксама: CК распачаў спецвытворчасць супраць трох гродзенцаў, якія зараз жывуць за мяжой

Усе гродзенцы, супраць якіх пачалі спецвытворчасць, знаходзяцца ў базе вышуку МУС Расіі.

Чытайце таксама: «Стаўлюся дрэнна, але не здзіўлены». Супраць блогера з Гродна распачалі крымінальную справу

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024