У Гродне выставілі на продаж гатовы бізнес — памяшканне пад грамадскае харчаванне з поўным камплектам абсталявання. Яно знаходзіцца на Вялікай Траецкай, 23, каля самай вялікай паркоўкі ў гістарычным цэнтры. Зараз там працуе сушы-бар Grand Food, які адкрыўся ў гэтым месцы ў лістападзе 2023 года.

Сушы-бар знаходзіцца на першым паверсе двухпавярховага цаглянага будынку. Асобны ўваход — з вуліцы. Прадавец адзначае, што гэта лакацыя з пастаянным пешаходным і аўтамабільным трафікам. Ёсць свой санвузел і іншыя камунікацыі, акрамя газу. Памяшканне невялікае, агульная плошча — 46,3 кв. м.

Унутры — трохметровыя столі і еўрарамонт. Новаму ўладальніку дастануцца сталы, стэлажы і барная стойка. З абсталявання — двухдзверны халадзільнік Polair, два халадзільныя сталы, два халадзільнікі з маразільнымі камерамі, настольная індукцыйная пліта, дзве рысаваркі, мікрахвалевая печ, слайсер, два аэрагрылі і шалі.

За ўсё прадавец хоча 35 800 рублёў ($ 11 тысяч). Новаму ўладальніку трэба будзе заключыць дамову арэнды памяшкання.

Grand Food — гэта сямейны праект, які ўсяго год таму заснавалі браты-блізняты. Спачатку яны працавалі толькі на дастаўку і самавываз сушы. Зараз у Гродне праекту належаць дзве кропкі: на Разанава, 32 (раён стаматалогіі на Суворава) і на Вялікай Траецкай, 23. Акрамя сушы, у меню ёсць піца, крэветкі на грылі і гарачыя закускі - бульба фры, цыбулевыя кольцы. Кропка на Вялікай Траецкай, выстаўленая зараз на продаж, адкрылася менш за паўгода таму — у лістападзе 2023 года.

Заснавальнікі сушы-бара Grand Food у дзень адкрыцця памяшкання на Вялікай Траецкай
Заснавальнікі сушы-бара ў дзень адкрыцця памяшкання на Вялікай Траецкай. Крыніца: Яндекс.Карты

Чытайце таксама: У Гродне прадаюць «Джунглі-парк» у Пышках. Колькі каштуе база адпачынку на Сцежцы здароўя?