Навіны

У Гродне з чацвёртай спробы адкрылі скейт парк. Дзе можна пакатацца?

Новы гродзенскі скейт-парк размясцілі на пляцоўцы побач з Палацам творчасці дзяцей і моладзі ў Каложскім парку.

Скейт-парк у Гродне. Крыніца: newgrodno.by

У скейт-парку ўсталявалі рампы, піраміды, разгонкі, бэнкі. Тут можна катацца на скейтбордах, роліках, веласіпедах BMX, а таксама самакатах.

Умова — трымацца правілаў бяспекі

На ўваходзе ў скейт-парк размясцілі інфармацыю з правіламі-бяспекі для наведвальнікаў пляцоўкі. Там, напрыклад, забаронена катацца пасля дажджу, без шлемаў, а таксама іншых абарончых элементаў.

Скейт-парк у Гродне. Крыніца: newgrodno.by

Таксама на пляцоўку забаронена праносіць вадкасці ў шкле, наносіць надпісы альбо выявы на элементы пляцоўкі.

Скейт-парк чакалі з 2020 года

Ідэю пабудаваць у Гродне скейт-парк агучвалі раней. У 2020 годзе чыноўнікі планавалі арганізаваць такую пляцоўку каля Палаца творчасці дзяцей і моладзі, а побач з ёй тэрыторыю для воркаўта. У 2022 годзе у Гродзенскім гарвыканкаме разглядалі ідэю стварэння скейт-парка на тэрыторыі школы № 8 на вуліцы Васілька.

Чытайце таксама: У Гродне хочуць адкрыць скейт-парк. Гэта ўжо трэцяя спроба ўладаў горада

Дзе раней тусілі гродзенскія скейтары

Першая ў горадзе пляцоўка для скейтараў і аматараў веласіпедаў BMX з’явілася ў верасні 2014 гады пад Старым мостам. Праіснавала яна крыху больш за год і зачыніліся. У 2016 годзе скейтараў запрасілі на пляцоўку каля OldCity, але надоўга яны там не затрымаліся. Казалі, што далёка ад цэнтра і нязручныя горкі. Пасля аматары скейтбордаў і ровараў пачалі збірацца ў цэнтры горада.

Таксама скейтары каталіся побач з драмтэатрам. У 2016 годзе, каб адвадзіць іх ад пляцоўкі, гранітныя парапеты абмазвалі салідолам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025

Падключыся або зачыніся: у Гродне патрабуюць выконваць норму, якой няма ў законе

Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…

22 красавіка 2025

У стогадовым доме на Горкага адкрылі «інстаграмную» кавярню

Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…

21 красавіка 2025

Прадаецца «Гарадзенская кавярня» на Маркса. Уладальнікі пераязджаюць

Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…

21 красавіка 2025

На гродзенскіх пляжах ўсталююць відэакамеры. Што яшчэ новага рыхтуюць да пляжнага сезону?

Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…

18 красавіка 2025