Навіны

Гродзенская вобласць — самая бяспечная: у 2023 годзе тут зарэгістравалі менш за ўсё злачынстваў

Белстат апублікаваў дадзеныя аб злачыннасці за 2023 год у Беларусі з разбіўкай па абласцях і відах злачынстваў. Па агульнай колькасці злачынстваў Гродзенская вобласць аказалася самай бяспечнай — на апошнім месцы сярод іншых абласцей і Мінска.

У Гродзенскай вобласці за год было здзейснена ўсяго 8526 злачынстваў. Сярод іх — 31 забойства, 11 згвалтаванняў, 408 нарказлачынстваў, 1 051 махлярства.

Чытайце таксама: Второе место после Минска. 2000 «экстремистских» преступлений возбудили в Гродненской области

Па колькасці забойстваў, як і згвалтаванняў, Гродзенская вобласць займае чацвёртае месца, хаця паводле колькасці насельніцтва яна перадапошняя сярод шасці абласцей і Мінска. Па колькасці злачынстваў, звязаных з наркотыкамі, наша вобласць займае перадапошняе месца. Махлярстваў у Гродзенскай вобласці было зарэгістравана найменш у краіне.

Самым злачынным у 2023 годзе аказаўся Мінск — там зарэгістравалі 20 941 злачынства. Па колькасці злачынстваў адносна колькасці насельніцтва лідзіруе Мінская вобласць.

Рэзкі рост махлярства

Усяго ў 2023 годзе ў Беларусі было зарэгістравана 85 374 злачынстваў. З 2006 года ў краіне назіралася ўстойлівая тэндэнцыя да зніжэння злачыннасці. Аднак у 2020 годзе адбылося рэзкае анамальнае павелічэнне колькасці зарэгістраваных выпадкаў да 95,5 тысяч. Высокія паказальнікі захаваліся ў 2021 (87,7 тысяч) і 2022 (88,6 тысяч) гадах. Прычынай усплёску стала ўзбуджэнне тысяч палітычна матываваных крымінальных спраў. А вось колькасць асоб, якія ўчынілі злачынствы, у 2021−2022 годзе вырасла нязначна, а ў 2023 — упала.

Чытайце таксама: Колькасць кіберзлачынстваў на Гродзеншчыне вырасла за год. Якія метады папулярныя ў махляроў

У асноўным колькасць злачынстваў у 2023 у параўнанні з папярэднім годам упала або не змянілася. Вылучаюцца махлярствы — у 2023 адбыўся рэзкі рост іх колькасці, да 11 715 — на 59%. У 2022 колькасць махлярстваў вырасла да 7 384 — больш на 56% у параўнанні з 2021 годам (4 744).
Да таго з 2007 года такіх злачынстваў здзяйснялася па 3−5 тысяч у год. Таксама ў 2023 на 48% больш зафіксавалі злачынстваў супраць парадку эканамічнай дзейнасці, заўважыла выданне «Зеркало».

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025