Навіны

Беларус хацеў перасекчы мяжу з пашпартам брата, каб пазбегнуць праблем. Але ў выніку іх і знайшоў

Беларус быў даўжніком у Беларусі. Таму для паездкі ў Літву ён узяў пашпарт стрыечнага брата без яго ведама. Супрацоўнікі пункта пропуску (верагодна, «Каменны Лог») раскрылі яго — пры затрыманні мужчына ва ўсім прызнаўся.

Мужчына прыехаў на мяжу пасля 22.00 на бусе. Ён паказаў пашпарт.

Кантралёрка адзначыла, што беларус нерваваўся, а фота і твар «не адпавядалі адзін аднаму». Яна папрасіла яго зрабіць подпіс, як у пашпарце, але мужчына не змог. Тады яна паклікала начальніка змены. Той выкарыстаў аўтаматызаваную сістэму распазнання асоб. Яна паказала нізкі працэнт падабенства выявы. Беларуса затрымалі і абвінавацілі ў падробцы.

Яго судзілі ў судзе Ашмянскага раёна па ч. 1 арт. 380 КК «Падробка, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў». У мужчыны няпоўная сярэдняя адукацыя, ён не працуе. Нейкі час ён правёў у ІЧУ. 27 лютага суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе штрафу ў 50 базавых велічынь (2000 рублёў).

Не адзіная такая справа

Прыкладна ў той жа час падмануць памежнікаў хацеў ураджэнец Р. — верагодна, Расіі. Ён прыехаў у Беларусь у красавіку 2023 года і хацеў з’ехаць у Еўропу. Але пашпарт з сабой не ўзяў. Таму калі ў Мінск на сустрэчу прыехаў ягоны брат, расіец узяў ягоны пашпарт і ідэнтыфікацыйную карту. Пашпарт грамадзяніна Бельгіі і ідэнтыфікацыйную карту ён і паказаў памежнікам у «Каменным Логу». Начальнік змены ўбачыў, што фота ў пашпарце і карце не супадаюць з тварам мужчыны.

1 сакавіка суд Ашмянскага раёна па ч.1 арт. 380 КК пакараў яго штрафам у 50 базавых велічынь (2000 рублёў). Мужчына прызнаў віну.

Чытайце таксама: Беларусы больш не змогуць памяняць пашпарт за мяжой

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025