Навіны

У Гродне аштрафавалі святара за «экстрэмізм»

Судзілі і аштрафавалі за «экстрэмізм» праваслаўнага святара Мікалая Гайдука, клірыка храма ў гонар Сабора ўсіх беларускіх святых. Ён хацеў раскрытыкаваць нацызм, але суддзя не паверыла.

22 студзеня 2024 года пры маніторынгу сацыяльных сетак святара на яго старонцы «ВКонтакте» знайшлі інфармацыйную прадукцыю з лагатыпам «TUT.BY» і фатаграфію Гебельса са свастыкай, піша «Хрысціянская візія». Гэта кваліфікавалі як захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў з мэтай распаўсюджвання (ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ), а таксама распаўсюджванне нацысцкай сімволікі (ч. 1 арт. 19.10 КаАП РБ). Хто і навошта маніторыў сацсеткі святара, не ўдакладняюць.

Суд адбыўся 12 і 15 сакавіка 2024 года. Мікалай Гайдук патлумачыў, што нацысцкую сімволіку размяшчаў як частку гістарычнай фатаграфіі - для крытыкі нацысцкіх поглядаў. Гэта пацвярджаў і кантэкст размешчанай інфармацыі. Суддзя суда Ленінскага раёна Гродна Наталля Козел, якая вяла мноства палітычна матываваных працэсаў, у тым ліку і над Hrodna.life, прызнала святара вінаватым. Яна прызначыла яму штраф у памеры 1600 рублёў.

Мікалай Гайдук — іерэй, звышштатны клірык у храме ў гонар Сабору ўсіх беларускіх святых на праспекце Янкі Купалы, насупраць ГЦ Triniti. Настаяцелем гэтага храма з траўня 2023 года архіепіскуп Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній (Дзяніс Даронін) прызначыў самога сябе. Ранейшы настаяцель протаіерэй Анатоля Ненартовіча называлі «правай рукой» ранейшага архіепіскапа Гродзенскага Арцемія. Ненартовіча перад пераводам асуджалі праўладныя каналы. Сам жа Арцемій пасля страты пасады служыў літургіі ў гэтым храме. Яго «адправілі на спачын» у 2021 годзе, а ў 2020 годзе ён адзіны сярод высокапастаўленых іерархаў праваслаўнай царквы асудзіў гвалт з боку сілавікоў і фальсіфікацыю выбараў.

Чытайце таксама: «Быў бы ў Беларусі - мусіў бы маўчаць». Гродзенскі святар — пра сыход з Маскоўскага патрыярхату, пакліканне і крызіс царквы

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025