Літоўскі пункт пропуску. Ілюстрацыйнае фота: DELFI / Domantas Pipas
У Літве збіраюць подпісы за забеспячэнне свабоднага перамяшчэння праз мяжу з Беларуссю. Аўтары петыцыі лічаць, што зараз перасячэнне мяжы паміж краінамі нагадвае катаванне. За суткі петыцыю падпісалі больш за 600 чалавек.
Петыцыя накіравана да Сейма і ўрада Літвы. Яе аўтар Эдуардас Ёніс прапануе сем пунктаў, на якія літоўскія чыноўнікі мусяць звярнуць увагу, каб палепшыць сітуацыю на мяжы.
Эдуардас Ёніс звяртае ўвагу, што закрыццё пунктаў пропуску на мяжы закранае інтарэсы жыхароў памежжа, але пры гэтым не было ніякага папярэдняга абмеркавання з імі.
З 18 жніўня 2023 года Літва закрыла два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю — «Шумскас» («Лоша» ў Беларусі) і «Твярачус» («Відзы»). З 1 сакавіка 2024 года Літва закрыла два пункты пропуску — «Райгардас» (з беларускага боку «Прывалка») і «Лаварышкес» (з беларускага боку «Катлоўка»).
Зараз працуюць толькі два пункты пропуску на беларуска-літоўскай мяжы — «Мядзінінкай» і «Шальчынінкай». Але іх нельга перасекчы на веласіпедах і пешшу. Прычына для закрыцця пунктаў пропуску — павялічэнне плыні тавараў, транспарту і людзей праз Літву, з-за закрытых пунктаў пропуску на мяжы з Польшчай і Латвіяй. Маўляў, неабходныя вялікія рэсурсы для кантролю патокаў, прадухілення кантрабанды, забеспячэння міжнародных санкцый і зніжэння рызык бяспекі дарожнага руху.
Чытайце таксама: З 1 сакавіка Літва закрывае яшчэ два пункты пропуску
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…