Дзень святога Патрыка штогод адзначаюць 17 сакавіка. У Ірландыі гэта дзяржаўнае свята, але апрануцца ў зялёны колер і выпіць такога ж колеру піва ў гэты дзень можна ў многіх краінах свету. У Гродне ў пятніцу і на выхадных тэматычныя вечарыны правядуць пяць бараў.
Дзе знайсці зялёнае піва ў Гродне
У ірландскім пабе Harats Дзень святога Патрыка адзначаюць некалькі дзён пад агульнай назвай «Кібер-Патрык».
15 сакавіка там выступіць кавер-бэнд «Настроение». Пачатак у 21:00, уваход 10 рублёў. На вечарынцы падвядуць вынікі розыгрышу скрыні «Гінэса».
16 сакавіка ў 19:00 на заднім двары паба збяруцца байкеры, а пасля адбудзецца трыб’ют-канцэрт Nirvana і Red Hot Chili Peppers ад гурта Back to the future. Пачатак у 21:00, уваход на канцэрт 15 рублёў.
17 сакавіка ў пабе выступіць акустычны кавер-бэнд Get Lucky, уваход вольны, пачатак у 21:00.
На кране ў гонар свята ёсць зялёнае піва Konrad Green King.
«Травяніста-зялёны колер чэшскага піва мае натуральнае паходжанне», — пішуць у Instagram установы.




Выпіць такога ж зялёнага піва ў Гродне можна не толькі ў Дзень святога Патрыка. Увесь сакавік яно ёсць у бары BeerЛога.

Чытайте таксама: У Гродне быў свой Патрык. Хто гэта і што пра яго вядома?
Дзе знайсці тэматычныя кактэйлі і настойкі да Дня святога Патрыка ў Гродне
Два канцэрты пройдуць у Five-No. 15 сакавіка выступіць гурт GRODNO HARD BLUES BAND, пачатак у 21:30. 16 сакавіка прыедуць музыканты з Мінска — INІUENDO, FILIPOVICH, PANTHEON. Бармэны будуць разліваць тэматычныя кактэйлі.

У чарачнай «Пташка» 16 сакавіка прапануюць эксклюзіўную настойку «Дзюшэс-агурок» і эль «Олд Бобі». Абяцаюць музыку і атмасферу ірландскага паба — з 16:00 да 4:00.

У бары «СОН» 16 сакавіка за рэпост разыгрываюць напоі і кактэйль «Зялёны ложак». На старонцы бара ў Instagram мы не знайшлі інфармацыі аб тэматычнай вечарынцы, але калі на гэтых выхадных вельмі хочацца выпіць што-небудзь зялёнае — то можна паўдзельнічаць у розыгрышы.