Беларусы, у якіх скончыўся тэрмін дзеяння пашпарта, а самі яны знаходзяцца за мяжой, атрымліваюць лісты з аддзелаў па грамадзянстве і міграцыі (АГІМ) МУС. У іх папярэджваюць аб штрафе, калі чалавек не заменіць новы дакумент. Але з 7 верасня 2023 года замяніць пашпарт за мяжой стала немагчыма.
Лісты прыходзяць на адрас прапіскі, расказалі чытачы «Зеркала», якія іх атрымалі.
«У адпаведнасці з ч. 3 арт. 24.33 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, пражыванне без дакументаў, якія сведчаць асобу, або па несапраўдных дакументах, якія сведчаць асобу, цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры да чатырох базавых велічынь [160 руб. — Hrodna.life]», — сказана ў такім лісце.
Як чалавек, які атрымаў такі ліст, журналіст «Зеркала» патэлефанаваў у два аддзелы па міграцыі ў Мінску і спытаў, як пазбегнуць штрафу, калі жывеш за мяжой.
У адным з іх, АГіМ Маскоўскага РАУС, сказалі, што лісты — гэта проста апавяшчэння аб адказнасці, а штрафаваць у бліжэйшыя месяцы нікога не будуць. Таксама супрацоўнік заявіў, што амбасады дагэтуль працягваюць пратэрмінаваныя пашпарты на два гады. Другі варыянт — атрымаць пасведчанне на вяртанне, з ім і са скончаным пашпартам перасекчы мяжу, а ў Беларусі аформіць новы пашпарт. І нават калі ў бліжэйшыя месяцы прыехаць не атрымаецца, штрафу не будзе, паабяцалі ў АГіМ: «Калі на працягу гэтага года прыедзеце, памяняеце — усё будзе нармальна».
У іншым, АГіМ Савецкага РАУС, пацвердзілі, што ў амбасадзе Беларусі за мяжой працягнуць пашпарт немагчыма. Каб пазбегнуць штрафу, трэба апавясціць дзяржорган аб наяўнасці ВНЖ ці іншага статусу легалізацыі за мяжой, патлумачылі там. Супрацоўніца запэўніла, што штраф могуць выпісаць толькі пры фізічнай прысутнасці чалавека ў Беларусі. Яна параіла пакінуць электронны зварот на сайце РАУС аб тым, што тэрмін дзеяння беларускага пашпарта скончыўся, а прыехаць для яго замены няма магчымасці. У звароце трэба паведаміць пра наяўнасць ВНЖ замежнай дзяржавы і прыкласці яго выяву. Разам з адказам на зварот дашлюць паведамленне аб атрыманых звестках аб ВНЖ, каб «пасля ніякіх дзяржаўных санкцый не ўжываць». Тады, па словах супрацоўніцы, не прыйдзецца плаціць штраф і ў абавязковым парадку змяняць пашпарт.
Раней людзям са скончаным тэрмінам дзеяння пашпарта выпісвалі штрафы, калі яны прыходзілі яго мяняць, распавяла юрыстка, прэзідэнтка Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека Марыя Колесава-Гудзіліна.
Лісты, што атрымалі людзі - толькі папярэднія апавяшчэнні. Калі чалавеку сапраўды будзе пагражаць штраф, яму вышлюць позву аб тым, што яго выклікаюць як асобу, якая прыцягваецца да адміністратыўнай адказнасці. Гэта можа быць дадатковы папяровы ліст, СМС ці паведамленне ў Viber.
Чалавека могуць аштрафаваць, нават калі ён знаходзіцца не ў Беларусі, удакладніла юрыстка. Пры гэтым яна не рэкамендавала дзяліцца з беларускімі дзяржорганамі звесткамі аб замежных ВНЖ,
асабліва атрыманых на гуманітарных падставах. Вылічыць людзей, легалізаваных за мяжой на гуманітарных падставах (міжнародная абарона або гуманітарны ВНЖ), — і ёсць асноўная мэта ўладаў, лічыць яна.
Чытайце таксама: Беларусам, якія не раскажуць пра свае замежныя ВНЖ і пашпарты, абяцаюць «адміністратыўку»
Гродзенка паказала ў TikTok наступствы капітальнага рамонту інтэрната па вуліцы Гогаля, 9. Пасля работ на…
Жылы комплекс «Аляксандраўскі» узводзяць на месцы былых ваенных казармаў. Забудова будзе складацца з двух невысокіх…
На пешаходных дарожках па вул. Дамброўскага ў Гродне з'явіцца асвятленне. Работы збіраюцца правесці з сярэдзіны…
На некалькіх міжгародніх маршрутах Гродзенскай вобласці ўпершыню з'явілася магчымасць заплаціць за праезд у маршрутцы карткай.…
Гродзенец Сяргей Цераховіч працаваў на беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску «Брузгі». Зараз яму пагражае да…
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшла сустрэча з прадстаўніком Чувашскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя…