Навіны

Люты 2024 быў самым вільготным за 69 гадоў назіранняў. Што яшчэ адзначылі метэаролагі

Люты 2024 года пабіў рэкорд. Ён стаў самым вільготным месяцам з 1945 года. Таксама ён заняў другое месца ў рэйтынгу як самы цёплы люты за гэты ж перыяд, паведаміў Гродзенскі абласны гідраметцэнтр.

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: Alicja/pixabay.com

У лютым ападкі былі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, дажджу і імжы. Самымі вільготнымі былі першая і трэцяя дэкады лютага. У гэтыя перыяды выпала дзве-тры дэкадныя нормы ападкаў. У сярэднім за месяц выпала 85 мм ападкаў - 220% кліматычнай нормы. Перавышаныя гістарычныя максімумы адзначылі ў Лідзе, Шчучыне і Навагрудку.

У Ваўкавыску было спякотна, а ў Ашмянах наадварот

Сярэднемесячная тэмпература паветра ў Гродзенскай вобласці ў лютым склала +2,7°С. Гэта на 5,6°С вышэй за кліматычную норму. Самай цёплай была трэцяя дэкада месяца, калі тэмпература паветра была ад +7,9°С да +8,5°С.

Часцей за ўсё дзённая тэмпература была ў раёне +5°С — +10°. Але ў самыя халодныя дні яна апускалася ніжэй за нуль, а ў самыя цёплыя павышалася да +11°С — +13°С.

Самую высокую тэмпературу ў лютым зафіксавалі 27 лютага на станцыі Ваўкавыск — +12,5°С. Самая мінімальная — 9 лютага на станцыях Ашмяны і Ліда. Тады тэмпература паветра апусцілася да -6,4°С.

Чытайце таксама: У Гродне затапіла пляжы. Чаго чакаць ад Нёмана ў бліжэйшыя дні?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024