Навіны

Дальнабойшчык падрабіў дакументы, каб пазбегнуць адміністратыўкі, — атрымаў крыміналку

Дальнабойшчык літоўскай фірмы прама каля пункта пропуску «Беняконі» выправіў сіняй ручкай дату ў дакументах, каб падоўжыць правы праезду па Беларусі свайго грузавіка. Так ён спрабаваў пазбегнуць адміністрацыйнай адказнасці. Дакумент кіроўца паказаў на выездзе ў Літву з Беларусі.

Мужчыну маглі пакараць паводле арт. 24.3 КаАП «Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы», калі ён не будзе прытрымлівацца тэрміну. А ў выніку абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 380 КК «Падробка, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў».

Справу разгледзелі 23 лютага 2024 года ў судзе Воранаўскага раёна. Мужчына працуе кіроўцам літоўскай фірмы і мае малалетняе дзіця. Яго вырашылі пакараць штрафам у 50 базавых велічынь (2000 рублёў).

Чытайце таксама: «Сёння я магу быць у гарах, а заўтра — ля мора». Гродзенка пайшла з дзяржтэлебачання і стала дальнабойніцай

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Нерухомасць тыдня: двушка ў гістарычным доме для жыцця ў цэнтры або здачы турыстам

У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра ў гістарычным цэнтры на вул. Гараднічанская, 27. Яна знаходзіцца ў…

8 мая 2024