Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: Alicja/pixabay.com
Люты 2024 года пабіў рэкорд. Ён стаў самым вільготным месяцам з 1945 года. Таксама ён заняў другое месца ў рэйтынгу як самы цёплы люты за гэты ж перыяд, паведаміў Гродзенскі абласны гідраметцэнтр.
У лютым ападкі былі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, дажджу і імжы. Самымі вільготнымі былі першая і трэцяя дэкады лютага. У гэтыя перыяды выпала дзве-тры дэкадныя нормы ападкаў. У сярэднім за месяц выпала 85 мм ападкаў - 220% кліматычнай нормы. Перавышаныя гістарычныя максімумы адзначылі ў Лідзе, Шчучыне і Навагрудку.
Сярэднемесячная тэмпература паветра ў Гродзенскай вобласці ў лютым склала +2,7°С. Гэта на 5,6°С вышэй за кліматычную норму. Самай цёплай была трэцяя дэкада месяца, калі тэмпература паветра была ад +7,9°С да +8,5°С.
Часцей за ўсё дзённая тэмпература была ў раёне +5°С — +10°. Але ў самыя халодныя дні яна апускалася ніжэй за нуль, а ў самыя цёплыя павышалася да +11°С — +13°С.
Самую высокую тэмпературу ў лютым зафіксавалі 27 лютага на станцыі Ваўкавыск — +12,5°С. Самая мінімальная — 9 лютага на станцыях Ашмяны і Ліда. Тады тэмпература паветра апусцілася да -6,4°С.
Чытайце таксама: У Гродне затапіла пляжы. Чаго чакаць ад Нёмана ў бліжэйшыя дні?
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…