Навіны

У Гродне будуць вакцынаваць хатніх жывёл. Дзе і калі зрабіць прышчэпку?

Штогадовая прафілактычная вакцынацыя хатніх жывёл супраць шаленства ў Гродне пройдзе з 18 сакавіка па 3 красавіка. Беларускай вакцынай прышчэпяць бясплатна, замежнай — за грошы.

Таксама можна бясплатна праверыць жывёлу на мікраспарыю. Штогадовая вакцынацыя ад шаленства абавязковая для ўсіх сабак, катоў і іншых драпежнікаў.

Беларускай вакцынай «БЕЛРАБ» прышчэпяць бясплатна. У гэтым выпадку спатрэбіцца рэвакцынацыя праз 20−30 дзён у Гродзенскай гарадской ветэрынарнай станцыі - калі прышчэпку зрабілі ўпершыню або калі яна была пратэрмінаваная. Можна прышчапіць і імпартнай вакцынай, але ўжо платна, удакладняе «Вечерний Гродно».

Дзе прышчапіць?

Прышчэпку можна зрабіць у ЖЭСе па месцы жыхарства з 11 да 18 гадзін або ў Гродзенскай гарветстанцыі (панядзелак-пятніца, 08.30−17.00, тэлефон гарачай лініі - 55−33−66) на вул. Карскага, 45.

Графік вакцынацыі і агляду на мікраспарыю

  • 18 сакавіка — ЖЭС № 1, вул. Карбышава, 9;
  • 18 сакавіка — ЖЭС № 2, вул. Горкага, 71;
  • 19 сакавіка — ЖЭС № 4, вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 102а;
  • 19 сакавіка — ЖЭС № 4, вул. Лізы Чайкінай, 49;
  • 20 сакавіка — ЖЭС № 5, вул. Сацыялістычная, 33;
  • 20 сакавіка — ЖЭС № 6, вул. Мулярская, 4;
  • 21 сакавіка — ЖЭС № 7, вул. Міру, 5;
  • 21 сакавіка — ЖЭС № 8, вул. Горкага, 26;
  • 22 сакавіка — ЖЭС № 11, БЛК, 40;
  • 22 сакавіка — ЖЭС № 13, вул. Дзяржынскага, 113а;
  • 25−26 сакавіка — ЖЭС № 9, вул. Урублеўскага, 56;
  • 25−26 сакавіка — ЖЭС № 12, пр. Кляцкова, 102;
  • 27 сакавіка — ЖЭС № 14, вул. Пестрака, 12;
  • 27 сакавіка — ЖЭС № 15, вул. Рэпіна, 9а;
  • 28−29 сакавіка — ЖЭС № 19, вул. Брыкеля, 25/2;
  • 28−29 сакавіка — ЖЭС № 20, вул. Кабяка, 2а;
  • 1 красавіка — ЖЭС № 17, пр. Кляцкова, 64;
  • 1 красавіка — ЖЭС № 6, вул. Шчорса, 30а;
  • 2−3 красавіка — ЖЭС № 15, вул. Фолюш, 15/189;
  • 2 красавіка — ЖЭС № 23, вул. Цэнтральная, 4а;
  • 3 красавіка — ЖЭС № 24, вул. Таўлая, 68.

Чытайце таксама: За пахаванне хатняй жывёлы ў зямлю можна атрымаць штраф. Што рабіць, калі памёр гадаванец?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025