Улады запланавалі рэканструкцыю аўтадарожнага пункта пропуску «Бераставіца». Плануюць пакласці цэментава-бетоннае пакрыццё. На гэта выдаткуюць больш за 3 млн рублёў.

Закупку праводзіць «Дарожна-будаўнічы трэст № 6». На працы выдаткуюць 3 978 166,28 рубля з уласных сродкаў трэста.

Пункт пропуску «Бераставіца» закрылі ў лютым 2023 года — калі польскі бок закрыў сумежны пункт «Баброўнікі» пасля прысуду палітвязню Анджэю Пачобуту. Памежнікі і цяпер нясуць там службу.

Чытайце таксама: «Жалезная заслона» апусцілася пад Гродна: што нясе закрыццё межаў беларускай эканоміцы і грамадству