Штогадовая прафілактычная вакцынацыя хатніх жывёл супраць шаленства ў Гродне пройдзе з 18 сакавіка па 3 красавіка. Беларускай вакцынай прышчэпяць бясплатна, замежнай – за грошы.

Таксама можна бясплатна праверыць жывёлу на мікраспарыю. Штогадовая вакцынацыя ад шаленства абавязковая для ўсіх сабак, катоў і іншых драпежнікаў.

Беларускай вакцынай “БЕЛРАБ” прышчэпяць бясплатна. У гэтым выпадку спатрэбіцца рэвакцынацыя праз 20-30 дзён у Гродзенскай гарадской ветэрынарнай станцыі – калі прышчэпку зрабілі ўпершыню або калі яна была пратэрмінаваная. Можна прышчапіць і імпартнай вакцынай, але ўжо платна, удакладняе “Вечерний Гродно”.

Дзе прышчапіць?

Прышчэпку можна зрабіць у ЖЭСе па месцы жыхарства з 11 да 18 гадзін або ў Гродзенскай гарветстанцыі (панядзелак-пятніца, 08.30-17.00, тэлефон гарачай лініі – 55-33-66) на вул. Карскага, 45.

Графік вакцынацыі і агляду на мікраспарыю

  • 18 сакавіка – ЖЭС № 1, вул. Карбышава, 9;
  • 18 сакавіка – ЖЭС № 2, вул. Горкага, 71;
  • 19 сакавіка – ЖЭС № 4, вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 102а;
  • 19 сакавіка – ЖЭС № 4, вул. Лізы Чайкінай, 49;
  • 20 сакавіка – ЖЭС № 5, вул. Сацыялістычная, 33;
  • 20 сакавіка – ЖЭС № 6, вул. Мулярская, 4;
  • 21 сакавіка – ЖЭС № 7, вул. Міру, 5;
  • 21 сакавіка – ЖЭС № 8, вул. Горкага, 26;
  • 22 сакавіка – ЖЭС № 11, БЛК, 40;
  • 22 сакавіка – ЖЭС № 13, вул. Дзяржынскага, 113а;
  • 25-26 сакавіка – ЖЭС № 9, вул. Урублеўскага, 56;
  • 25-26 сакавіка – ЖЭС № 12, пр. Кляцкова, 102;
  • 27 сакавіка – ЖЭС № 14, вул. Пестрака, 12;
  • 27 сакавіка – ЖЭС № 15, вул. Рэпіна, 9а;
  • 28-29 сакавіка – ЖЭС № 19, вул. Брыкеля, 25/2;
  • 28-29 сакавіка – ЖЭС № 20, вул. Кабяка, 2а;
  • 1 красавіка – ЖЭС № 17, пр. Кляцкова, 64;
  • 1 красавіка – ЖЭС № 6, вул. Шчорса, 30а;
  • 2-3 красавіка – ЖЭС № 15, вул. Фолюш, 15/189;
  • 2 красавіка – ЖЭС № 23, вул. Цэнтральная, 4а;
  • 3 красавіка – ЖЭС № 24, вул. Таўлая, 68.

Чытайце таксама: За пахаванне хатняй жывёлы ў зямлю можна атрымаць штраф. Што рабіць, калі памёр гадаванец?