Улады запланавалі рэканструкцыю аўтадарожнага пункта пропуску “Бераставіца”. Плануюць пакласці цэментава-бетоннае пакрыццё. На гэта выдаткуюць больш за 3 млн рублёў.
Закупку праводзіць “Дарожна-будаўнічы трэст № 6”. На працы выдаткуюць 3 978 166,28 рубля з уласных сродкаў трэста.
Пункт пропуску “Бераставіца” закрылі ў лютым 2023 года – калі польскі бок закрыў сумежны пункт «Баброўнікі» пасля прысуду палітвязню Анджэю Пачобуту. Памежнікі і цяпер нясуць там службу.
Чытайце таксама: «Жалезная заслона» апусцілася пад Гродна: што нясе закрыццё межаў беларускай эканоміцы і грамадству