Навіны

Знікла сувязь з палітвязнем, затрымалі трох, павысілі суддзю. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Жонка Анджэя Пачобута б’е трывогу з нагоды страты сувязі з мужам. Затрымалі трох гродзенцаў. Суддзю з Гродна павысілі - ён выносіў палітычныя прысуды. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці c 4 па 10 сакавіка.

Суды за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў

Аб 27 судовых рашэннях за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў стала вядома на мінулым тыдні. Суды прайшлі ў Воранаве, Гродне, Ашмянах, Навагрудку, Смаргоні, Лідзе, Іўі, Зэльве, Ваўкавыску.

Затрыманні ў Гродне

  • Гродзенца затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе і блакаванне дарог.
  • Гродзенца затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту — верагодна, 6 верасня 2020 года. Таксама мужчына нібыта пакідаў каментары на адрас супрацоўнікаў міліцыі і Лукашэнкі.
  • Затрымалі майстра «Гроднажылбуд». У 2020 годзе мужчына нібыта ўзяў удзел у мітынгах. Таксама ён пакідаў негатыўныя каментары на адрас міліцыі ў Youtube і Telegram.

Жонка Анджэя Пачобута б’е трывогу з нагоды страты сувязі з мужам

Аксана Пачобут, жонка Анджэя Пачобута, паведамляе, што не ведае, што адбываецца з яе мужам. З 26 лютага яна не атрымлівала ад яго лістоў.

«Раней, калі не было лістоў з турмы, я турбавалася, што мой муж у карцэры. Цяпер, пасля шэрагу смерцяў у турме, я ўвесь час спадзяюся, што гэта проста карцэр», — напісала Аксана Пачобут у Facebook, піша glosznadniemna.pl.

Яна дадала, што тэрмін утрымання яе мужа ў спец камеры павінен быў скончыцца 28 лютага. Яго павінны былі перавесці з карцэра ў агульную камеру, але што адбываецца, невядома, бо Анджэй Пачобут перастаў выходзіць на сувязь.

Польская рэдакцыя аўтарытэтнага амерыканскага выдання правяла цырымонію ўзнагароджання сваёй прэміяй. Прэмія Newsweek імя Тэрэсы Тараньскай у намінацыі «Фігура 10-годдзя» дасталася Анджэю Пачобуту, паведамляе «Гарадзенская вясна».

Анджэй Пачобут. Фота: БелТА

Гражыне Гетко дадалі 10 сутак арышту

Жыхарка Бярозаўкі Гражына Гетка, якая была затрыманая 16 лютага і пакараная на 15 сутак, атрымала яшчэ 10 сутак арышту і працягвае адбываць пакаранне, паведамляе Telegram-канал «Задержания, суды в Лиде».

Верагодна, суд прайшоў 19 лютага.

Гражына Гетко. Фота: «Задержания, суды в Лиде»

Новыя «экстрэмісты»

Былыя следчыя Астаповіч Андрэй Ігаравіч са Шчучына і Лобан Ігар Аляксандравіч з Гродна папоўнілі «спіс экстрэмістаў» 7 сакавіка. Таксама яго папоўніў Ляшуковіч Міхаіл Анатольевіч з Гродна.

15 сутак за два словы: міліцыя Лідчыны адкрыла для сябе X (Twitter)

Міліцыянты Лідскага раёна знайшлі сацсетку X (Twitter) і выявілі там пост «Жыве Беларусь!», які пакінуў мясцовы жыхар. Гэта палічылі пікетаваннем — мужчыну судзілі.

«Псеўда-статус палітвязняў». Яшчэ двух гродзенцаў аштрафавалі і прымусілі вярнуць грошы ад INeedHelpBY

У Гродне судзілі выхавацеля і маці непаўналетняга дзіцяці, а таксама самазанятага. Гродзенцаў аштрафавалі і спагналі сумы, якія яны атрымалі прадуктамі ад INeedHelpBY, прызнанай экстрэмісцкім фарміраваннем.

Мужчына з Ашмянаў напіўся і падарваў петарду: мог адбіўся б пяццю суткамі арышту, але ў тэлефоне знайшлі «экстрэмізм»

Беспрацоўны мужчына ў Ашмянах выпіў і падрываў петарды ў грамадскім месцы. Гэтым ён парушыў грамадскі парадак. Яго пакаралі б пяццю суткамі арышту, але пры затрыманні ў яго знайшлі «экстрэмісцкія» падпіскі ў TikTok і Youtube — тэрмін павялічыўся.

Навагрудчаніна арыштавалі за «палітычныя» ролікі ў «Аднакласніках»

Прадаўца з Навагрудка арыштавалі за два ролікі «палітычнай накіраванасці», якія ён размясціў у «Аднакласніках» «з мэтай усеагульнага агляду і выказвання сваіх палітычных поглядаў». Імі ён нібыта пікетаваў.

У ГУБАЗіК расказалі, колькі яны затрымалі летась за «экстрэмізм»

За нібыта «экстрэмісцкую» дзейнасць толькі супрацоўнікі ГУБАЗіК у 2023 годзе затрымалі ў Беларусі 1000 чалавек. Такую статыстыку прывёў начальнік Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Андрэй Ананенка на СТВ у праграме «Па сутнасці!». Выпуск апублікаваны пад загалоўкам «Англасаксы выкарыстоўваюць беларусаў для тэрактаў».

Суддзю з Гродна павысілі. Ён выносіў палітычныя прысуды

Новых суддзяў прызначылі ў Гродзенскай вобласці. На павышэнне ў Гродзенскі абласны суд пайшоў Руслан Гурын, які быў суддзёй суда Ленінскага раёна Гродна. Ён судзіў Сяргея Рымшу, рэдактара newgrodno.by Ігара Рэмзіка, актывістку і намесніка старшыні Саюза палякаў Рэнату Дзем’янчук, рэдактарку спецпраектаў Hrodna.life Ірыну Новік.

Руслан Гурын. Фота: zubr.cc
Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025