У Гродне пачалі будаваць новы навучальны корпус Гродзенскага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэта. Будоўля адбываецца на Бульвары Ленінскага камсамола, 50.
Новы корпус узводзяць побач з універсітэцкай клінікай і Інстытутам біяхіміі Нацыянальнай акадэміі навук. Плануецца, што ў новы будынак пераедуць клінічныя кафедры, якія зараз размяшчаюцца ў аддзяленнях клінікі.
Планавалася, што гэта будзе 10-павярховы будынак. Таксама разглядалі магчымасць злучэння новага корпуса з існуючым будынкам лабараторнага корпуса клінікі і Інстытутам біяхіміі з дапамогай шкляных крытых галерэй. Яны былі выяўленыя на візуалізацыях праекта, але на першым этапе будаўніцтва іх не запланавалі.
Чытайце таксама: Новы корпус і душавыя ў палатах. Дзіцячую бальніцу ў Гродне чакаюць перамены
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…