Фасады каля 70 дамоў, якія ўваходзяць у гісторыка-культурную каштоўнасць «гістарычны цэнтр Гродна», чакае бягучы рамонт. Гродзенскае гарадское жыллёва-камунальная гаспадарка праводзіць закупку з адной крыніцы.
ЖКГ замаўляе распрацоўку праграмы работ па бягучым рамонце на аб’ектах нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Адрамантуюць наступныя дамы:
- вул. Урыцкага, 8, 10, 14, 17, 18, 20, 22,
- вул. Калючынская, 4, 6, 7, 8, 9,
- вул. Дамініканская, 3,
- вул. Сацыялістычная, 21, 30, 39, 40, 43,
- вул. Гараднічанская 17, 19, 21, 22, 24, 27, 28, 29, 31, 42, 42/1,
- вул. Савецкая, 1, 3, 5, 6, 7, 13, 14, 15, 15а, 19,
- вул. Вялікая Траецкая 8, 14, 16, 17, 21, 23,
- вул. Кірава, 4, 9, 10, 12, 18, 26, 31, 35, 36, 38, 39, 42
- Васілька, 4,9,11,14,16,29,38,
- Паўлоўскага, 6,7,8,9,11,15.
На фасадах патрэскаўся пласт тынкоўкі, ёсць сколы, выбоіны гаўбечных жалезабетонных пліт, праржавелі металічныя элементы, дэфармаваліся водаадводныя трубы.
На ўсе з гарадскога бюджэту выдаткуюць 13 535,69 рублёў. Распрацаваць праграму рамонту павінны да 23 сакавіка.
Чытайце таксама: Спіс на капрамонт у Гродне ў 2024 годзе: шукайце свой адрас