Навіны

У Гродне ў камяніцы «для разумных» прадаюць цалкам голую кватэру — усё можна зрабіць пад сябе з нуля

У Гродне прадаюць трохпакаёвую кватэру ў будынку пачатку XX стагоддзя. Ён размяшчаецца на вуліцы Батанічнай, 15. Адметнасць кватэры — голыя неатынкаваныя сцены.

Кватэра мае плошчу 67 кв.м. і размяшчаецца на першым паверсе. Яна знаходзіцца ў доме, які мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. За яе хочуць 192,5 тыс. рублёў ($ 60 000).

Вышыня столяў - каля чатырох метраў, таўшчыня сцен — каля 50 см. На падлозе залілі новую сцяжку. Таксама замянілі каналізацыйныя камунікацыі. Сцены кватэры цалкам ачышчаныя ад тынкоўкі. Паводле апісання ў аб’яве, гэта зрабілі спецыяльна: «Магчыма, новы ўладальнік вырашыць зрабіць з ёй нешта цікавае».

Чытайце таксама: В гостиной — стена монастыря, за окном — кабак. Дизайнерка из Гродно — о жизни в историческом доме

У чым адметнасць гістарычнага будынка

Камяніцу Нахіма Індурскага пабудавалі ў 1904 годзе. Над вокнамі трэцяга паверха, з інтэрвалам праз акно, размяшчаюцца барэльефы лацінскіх літар TEPSIVA. Ёсць некалькі версій, што азначаюць гэтыя літары.

Першая — скарот лацінскага выразу «Табе, што праходзіць звонку, шлях да ісціны важнейшы». Другая — надпіс узнік пазней, падчас рамонту дома, калі будаўнікі дзеля жарту змясцілі кожны па літары свайго імя.

Але на думку аўтара кніг па гісторыі Гродна Андрэя Павача (супольны псеўданім гісторыкаў Андрэя Вашкевіча і Андрэя Чарнякевіча), Tepsiva ў перакладзе з фінскай мовы азначае «для разумных».

Пра гэты дом існуе паданне, быццам у ім у час рамонту, у старой печцы знайшлі клад залатых манет, які потым бясследна знік.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025