Фота ілюстрацыйнае: Unsplash
Школьная медсястра атрымае электронны доступ да медыцынскіх картак дзяцей і зможа выдаваць даведкі для лагераў і спаборніцтваў. Медыцынскія кабінеты школаў пачалі падключаць да адзінай інфармацыйнай сістэмы з банкам даных педыятрычнай службы Гродна.
Доступ да медыцынскіх картак дазволіць школе адсачыць вынікі дыспансерызацыі, атрымаць звесткі аб прышчэпках, ведаць рэкамендацыі ўрачоў наконт фізкультуры, наведвання басейна, а таксама рассадкі вучняў за партамі ў класах. Можна будзе хутка праверыць, ці звярталася дзіця ў паліклініку ў выпадках, калі прапускала ўрокі, піша «Медицинский вестник».
Медработнікі школ, у сваю чаргу, змогуць папаўняць электронную базу звесткамі па зваротах дзяцей з праблемамі здароўя і рабіць адзнакі аб вакцынацыі.
Дзякуючы падключэнню школы да інфармацыйнай сістэмы можна будзе пазбегнуць дублявання. Атрымаць даведку для спаборніцтваў і аздараўленчага лагера, заняткаў у спартыўных секцыях і гуртках можна будзе проста ў школьным медкабінеце.
Пілотны праект падключэння ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі да медыцынскай інфармацыйнай сістэмы МАПСАФТ стартаваў на базе сярэдняй школы № 41.
Чытайце таксама: Новы корпус і душавыя ў палатах. Дзіцячы шпіталь у Гродна чакаюць перамены
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…