Навіны

Мужчына з Ашмянаў напіўся і падарваў петарду: мог адбіўся б пяццю суткамі арышту, але ў тэлефоне знайшлі «экстрэмізм»

Беспрацоўны мужчына ў Ашмянах выпіў і падрываў петарды ў грамадскім месцы. Гэтым ён парушыў грамадскі парадак. Яго пакаралі б пяццю суткамі арышту, але пры затрыманні ў яго знайшлі «экстрэмісцкія» падпіскі ў TikTok і Youtube — тэрмін павялічыўся.

Аказалася, што мужчына быў падпісаны на «Belamova» у TikTok і на «БЕЛСАТ NEWS», «Страна для жизни», «Реальная Беларусь», «NEXTA» у YouTube. Яго судзілі 23 лютага ў судзе Ашмянскага раёна па арт. 19.1 КаАП «Дробнае хуліганства» і ч.2 арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

За петарды яго арыштавалі на пяць сутак, за падпіскі — на 10. Разам яму прызначылі 12 сутак адміністрацыйнага арышту.

Чытайце таксама: Як не стаць экстрэмістам ў Беларусі? Юрыст — аб пакаранні за падпіску, лайк і рэпост

Падзяліцца

Апошнія запісы

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025