За нібыта «экстрэмісцкую» дзейнасць толькі супрацоўнікі ГУБАЗіК у 2023 годзе затрымалі ў Беларусі 1000 чалавек.
Такую статыстыку прывёў начальнік Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Андрэй Ананенка на СТВ у праграме «Па сутнасці!». Выпуск апублікаваны пад загалоўкам «Англасаксы выкарыстоўваюць беларусаў для тэрактаў».
Названая лічба тычыцца толькі затрыманняў ГУБАЗіК, статыстыкі па іншых ведамствах не агучвалі. Пры гэтым чыноўнік падкрэсліў, што пошукам людзей, якія нібыта маюць дачыненне да «экстрэмісцкай дзейнасці», займаюцца і іншыя службы.
«Акцэнт робіцца на тых людзей, якія здольныя здзейсніць цяжкія, асабліва цяжкія злачынствы», — сказаў Ананенка.
У гэтую статыстыку ўваходзяць затрыманні і па крымінальных справах, і па адміністрацыйных.
Чытайце таксама: