Навіны

У Гродне мяняюць назвы адразу васьмі прыпынкаў

Назвы васьмі прыпынкаў афіцыйна зменяцца з 4 сакавіка 2024 года, удакладніў Гродзенскі гарадскі аператар пасажырскіх перавозак.

Прычынай назвалі паляпшэнне інфармацыйнага абслугоўвання жыхароў і гасцей Гродна. Зменяць назвы:

  • Універсам «Кастрычніцкі» (па вул. Савецкіх Пагранічнікаў) на «Вуліца Цітова»;
  • Крама «Нарач» (па Індурскай шашы ў абодвух кірунках) на «Вішнявец-1»;
  • Хлебакамбінат (па вул. Пушкіна ў кірунку вул. Дзяржынскага) на «Гроднахлебпрам»;
  • Дзіцячая бальніца (па вул. Астроўскага ў кірунку вул. Пушкіна) на «Гроднахлебпрам»;
  • Хлебакамбінат (па вул. Пушкіна ў кірунку вул. Дубко) на «Гандлёвы цэнтр «На Пушкіна»;
  • Вуліца Гаспадарчая (па вул. Курчатава ў кірунку вул. Дзяржынскага) на «Малочны свет»;
  • Гроднааграспецаўтатранс (па вул. Мясніцкай у абодвух кірунках) на «Вуліца Гаспадарчая»;
  • Гандлёвае прадпрыемства «Лімож» (па вул. Брыкеля) на «Сярэдняя школа № 28».

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Нерухомасць тыдня: двушка ў гістарычным доме для жыцця ў цэнтры або здачы турыстам

У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра ў гістарычным цэнтры на вул. Гараднічанская, 27. Яна знаходзіцца ў…

8 мая 2024