Навіны

Больш за ўсё сышло на ежу. За што жылі і колькі трацілі гродзенцы пад канец 2023 года

Доля выдаткаў на харчаванне ў Гродзенскай вобласці склала 38,6% - больш за ўсё. Белстат апублікаваў дадзеныя аб узроўні жыцця хатніх гаспадарак Гродзенскай вобласці ў IV квартале 2023 года — параўналі іх з агульнабеларускай статыстыкай.

Па выбарачным абследаванні хатніх гаспадарак (людзей, якія жывуць разам, і з агульным бюджэтам), наяўныя рэсурсы [грашовыя сродкі і кошт прадуктаў, вырашчаных на сваім участку за мінусам затрат на іх вытворчасць, ільготы і выплаты — Hrodna.life] у Гродзенскай вобласці для кожнага хатняй гаспадаркі склалі 2069,3 рубля на месяц.

Агулам у Беларусі ў IV квартале 2023 годзе наяўныя рэсурсы ў разліку на хатнюю гаспадарку склалі 2184,3 рубля на месяц, у тым ліку ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу — 2304,6 рубля на месяц, у вёсках — 1795 рублёў на месяц.

Грашовыя выдаткі жыхароў Гродзенскай вобласці ў апошні квартал года склалі 1962,4 рубля на хатнюю гаспадарку за месяц, з якіх 1467,8 рубля (74,8%) прыпадае на спажывецкія расходы. У іх уваходзяць харчаванне (38,6%), купля нехарчовых тавараў - 36,8% і аплата паслуг — 22,2%.

Па Беларусі ж грашовыя выдаткі ў разліку на хатнюю гаспадарку склалі больш — 2087,8 рубля на месяц, з якіх 1518,7 рубля (72,7%) ідзе на спажывецкія выдаткі. Выдаткі на харчаванне склалі 37,3%, на куплю нехарчовых тавараў - 36,8%, на аплату паслуг — 23,3%. Выходзіць, што ў Гродзенскай вобласці доля выдаткаў на ежу крыху большая, чым у сярэднім па Беларусі, а на аплату паслуг — меншая.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024