Назвы васьмі прыпынкаў афіцыйна зменяцца з 4 сакавіка 2024 года, удакладніў Гродзенскі гарадскі аператар пасажырскіх перавозак.
Прычынай назвалі паляпшэнне інфармацыйнага абслугоўвання жыхароў і гасцей Гродна. Зменяць назвы:
- Універсам “Кастрычніцкі” (па вул. Савецкіх Пагранічнікаў) на “Вуліца Цітова”;
- Крама “Нарач” (па Індурскай шашы ў абодвух кірунках) на “Вішнявец-1”;
- Хлебакамбінат (па вул. Пушкіна ў кірунку вул. Дзяржынскага) на “Гроднахлебпрам”;
- Дзіцячая бальніца (па вул. Астроўскага ў кірунку вул. Пушкіна) на “Гроднахлебпрам”;
- Хлебакамбінат (па вул. Пушкіна ў кірунку вул. Дубко) на “Гандлёвы цэнтр “На Пушкіна”;
- Вуліца Гаспадарчая (па вул. Курчатава ў кірунку вул. Дзяржынскага) на “Малочны свет”;
- Гроднааграспецаўтатранс (па вул. Мясніцкай у абодвух кірунках) на “Вуліца Гаспадарчая”;
- Гандлёвае прадпрыемства “Лімож” (па вул. Брыкеля) на “Сярэдняя школа № 28”.
Чытайце таксама:


