Навіны

У Гродзенскай вобласці створаць макет АЭС — па цане кватэры

БелАЭС замовіла архітэктурныя макеты пляцоўкі і энергаблока станцыі. На гэта прадпрыемства выдаткуе 176 783 рублёў (€ 50 401), што параўнальна з коштам трошкі ў Гродне.

Выдаткуюць на гэта сродкі прадпрыемства. Тэрмін пастаўкі - з 25 сакавіка па 21 ліпеня. Перад гэтым трэба распрацаваць 3D дызайн-праект макета з апісаннем матэрыялаў і функцыяналу.

У планах — два макеты:

  • макет пляцоўка «Беларускай АЭС. Генплан», памер 3мх3мх0.07м,
  • макет энергаблока атамнай электрастанцыі ў разрэзе «Праект АЭС 2006», памер 3мх0,18мх0,070 м.

Асновай макетаў будзе геаметрычна складаная шматузроўневая тумба. Матэрыял — люстраны кампазітны з сіняй падсветкай і шматпластовымі лагатыпамі прадпрыемства па перыметры, якія свецяцца. Падсветкай можна будзе кіраваць пультам.

Макеты хочуць зрабіць з дапамогай 3D друку, лазернай рэзкі і гравіроўкі і галаграфічных светлавых эфектаў. Заказчык просіць максімальную дэталізацыю. Агульнае падсвятленне макета будзе размешчана ў люстранай аснове, што дасць «эфект лунання аб’ектаў у паветры». Ахоўны каўпак будзе з аргшкла. Макет павінен быць разборны, прыдатны для транспарціроўкі. З адказаў на запыт можна даведацца, што іх збіраюцца транспартаваць адзін-два разы на год.

Чытайце таксама: Майніць крыптавалюту будуць з выкарыстаннем энэргіі БелАЭС

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024