Навіны

Нерухомасць тыдня: еўрадвушка ў Гродне з роспісам і разумным унітазам

У Гродне па вул. Багдановіча, 6 прадаецца еўрадвушка з дызайнерскім еўрарамонтам і ўзаконенай перапланіроўкай. У санвузле тут разумны ўнітаз «Vello» з функцыяналам для гігіены і камфорту: падагрэвам сядзення, вакуумным змывам і аўтаматычным уздымам-апусканнем вечка. Кватэра прадаецца з усёй мэбляй і тэхнікай.

У кватэры выкладзеная стыльная італьянская плітка. Шафы схаваны ў прасторы люстэркамі. Кватэру распісаў мастак-дызайнер. Сцены абліцаваныя дэкаратыўнай цэглай. Радыятары ацяплення — таксама дызайнерскія.

Інтэр'ер вытрыманы ў цёмных танах. Канапа і крэслы — глыбокага цёмна-зялёнага колеру. На кухні ёсць барная стойка. Ложак у спальні прыхаваны за занавесай. Люстэрка апраўлена. У сумешчаным санвузле ўсталявалі бойлер Electrolux на 90 літраў, ёсць пральная машына Bosch.

Кватэра размешчаная на першым паверсе пяціпавярхоўкі. Гаспадары замянілі ўсе камунікацыі: сантэхніку, ацяпленне, электраправодку, усталявалі электрапліту.

Агульная плошча — 57 м². Побач ёсць дзіцячыя сады, школа, гімназія, аптэкі, банкі, кафэ і рэстараны, крамы. Недалёка ад дома — Швейцарская даліна і цэнтр. Абяцаюць спакойных суседзяў. Вокны кватэры выходзяць у ціхі двор, схаваны ад гарадскога трафіку.

Уладальнікі рэкамендуюць кватэру для пражывання і будучага бізнэсу.

Кошт — $ 69 999.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: дом на 200 «квадратаў» у Зарыцы з гульнявым пакоем

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024