Гродзенскага вулічнага музыкі затрымалі – ён спяваў песню «Стены рухнут». Яна заснаваная на гімне “Салідарнасці” і стала адным з сімвалаў пратэстаў у Беларусі. Як мяркуецца, затрыманы – гродзенец Аляксей Петрык.
На камеру мужчына распавёў, што яго затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў «ВКонтакте». Ён паабяцаў іх выдаліць. Сапраўды, старонка гродзенца цалкам зачышчаная.
Па словах сілавікоў, яго змясцілі ў ІЧУ. Таксама яны сцвярджаюць, што Аляксею ставіцца ў віну ўдзел у акцыях пратэстаў і каментары ў інтэрнэце.


Затрымалі музыку падчас выступу тры чалавекі ў цывільным (звычайна гэта робяць сілавікі ў абмундзіраванні). Адзін з іх зрабіў падсечку Аляксею, той упаў на плітку. Таксама відаць, як на зямлю ўкладваюць яго сябра – што з ім, невядома. Таксама на відэа бачна, што мужчыну хацелі затрымаць некалькі разоў. “Ну што, пойдзем?”- кажуць сілавікі на відэа вечарам. Але тады яго затрымліваць не сталі.
Раней за няправільныя колеры затрымлівалі музыку Аляксандра Гайваронскага.


