"Гроднапрамбуд". Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: Facebook/ ОАО "Гроднопромстрой"
Гродзенскае прадпрыемства «Гроднапрамбуд» і брэсцкі «Будаўнічы трэст № 8» будуць фінансава аздараўляць. Адпаведны ўказ 23 лютага 2024 года падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
«Гроднапрамбуду» і «Будаўнічаму трэсту № 8» рэструктурызуюць пазыку. Гэта адбываецца ў выпадку, калі ў прадпрыемства не хапае грошай і яно не мае магчымасці самастойна пагасіць пазыкі.
Арганізацыі дазволяць адтэрмінаваць выплаты пазыкаў на тры гады. Потым яна зможа сплачваць іх у растэрміноўку цягам двух гадоў штоквартальна. Пры гэтым пазыку ў фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) адтэрмінаваць не ўдалося. Але яе таксама дазволілі сплачваць у растэрміноўку на тры гады.
Таксама з 1 сакавіка на існуючыя пазыкі перастануць налічваць працэнты, пені і штрафы.
Адтэрміноўка і растэрміноўка будуць дзейнічаць толькі, калі прадпрыемства зможа своечасова разлічвацца па актуальных рахунках з падатковай, ФСАН і пастаўшчыком электраэнергіі. Калі графік плацяжоў будзе парушаны — спыніцца і дзеянне адтэрміноўкі.
Пытанне падтрымкі прадпрыемстваў абмяркоўвалі на нарадзе Лукашэнкі з Саветам міністраў 18 студзеня 2024 года. Тады ён не падпісаў праект указа і запатрабаваў звязаць падтрымку з выкананнем шэрагу патрабаванняў.
Арганізацыі павінны штогод дасягаць усталяванага прыбытку ад рэалізацыі тавараў, прац і паслуг і аб’ёму падрадных прац. Калі гэтая ўмова не будзе выканана — падтрымку спыняць.
За выкананне гэтага абавязку будуць адказваць кіраўнікі будаўнічых арганізацый і «Белбудцэнтр», а таксама міністр архітэктуры і будаўніцтва разам з віцэ-прэм'ерам, які курыруе пытанне будаўніцтва. Кантраляваць выкананне нормаў указа будзе ўрад.
Указ прадугледжвае крымінальнае пакаранне для адказных асоб за несвоечасовае або неадпаведнае выкананне яго нормаў, калі гэта пацягне за сабой шкоду для дзяржаўнай маёмасці або дзяржаўных ці грамадскіх інтарэсаў.
Чытайце таксама: У Лідскай абутковай фабрыкі пазыкі больш за 2,4 млн рублёў. Улады прыдумалі, як яе ратаваць
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…