Агенцтва па кіраванні актывамі выкупіць пазыкі Лідскай абутковай фабрыкі перад Белінвестбанкам і Банкам ВТБ. Адпаведную пастанову прынялі беларускія ўлады 9 жніўня 2023 года.

У Лідскай абутковай фабрыкі пазыкі больш за 2,4 млн рублёў. Улады прыдумалі, як яе ратаваць
Кеды Лідскай абутковай фабрыкі ў калабарацыі з LSTR

Пратэрмінаваныя пазыкі Лідскай фабрыкі

У Лідскай абутковай фабрыкі ёсць шэсць крэдытаў на суму больш за 2,4 млн рублёў. Іх бралі з 2012 па 2015 годы, а пагасіць павінны былі ў 2015, 2016, 2017 і 2018 гадах. Агенцтва па кіраванні актывамі купляе гэтыя пазыкі за 688 тыс. рублёў. Зніжка склала больш за 1,7 млн рублёў.

Агенцтва па кіраванні актывамі выпусціць рублёвыя аблігацыя з працэнтнай стаўкай. Яе памер — стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка — 9,5% гадавых, з улікам яе магчымага змянення.

Колькі мадэляў абутку выпускае фабрыка

На фабрыцы працуюць 254 чалавека. Ёсць сучаснае абсталяванне нямецкіх і італьянскіх вытворцаў. Агулам на фабрыцы выпускаюць больш за 100 мадэляў абутку.

Раней рабілі калабарацыю з LSTR

У траўні 2018 года мінскі брэнд адзення LSTR зрабіў калабарацыю з вырабніком лідскіх кедаў. Тады фабрыка зрабіла бел-чырвона-белыя кеды з гербам «Калюмны». Таксама змянілі стандартную назву мадэлі «ЛМ-17» замянілі на «ВКЛМ-17». Тады першую партыю раскупілі менш, чым за суткі. Але ўжо ў жніўні 2018 года Лідская абутковая фабрыка адмовілася пастаўляць кеды для LSTR.

У жніўні 2018 года калабарацыю з Лідскай абутковай фабрыкай рабіў моладзевы брэнд вулічнага адзення Ceremony.

Чытайце таксама: Новыя мадэлі кедаў прадставілі на Лідскай абутковай фабрыцы