Горад

Стала вядома, што будзе ў Палацы тэкстыльшчыкаў, які стаіць пусты ўжо пяць гадоў

У будынку былога Палаца культуры тэкстыльшчыкаў плануюць адкрыць ЗАГС. Пра гэта паведамілі на сумесным стрыме старшыні Гродзенскага гарвыканкама Андрэя Хмеля і старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка.

«Канцэптуальнае рашэнне прынялі. Тут з’явіцца ЗАГС, а хутчэй нават Палац шлюбаў, дзе будуць вельмі камфортныя і прыгожыя ўмовы для гэтага», — сказаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік.

Таксама ў палацы будуць праводзіць выставы і ўрачыстыя імпрэзы. Зараз праект рэканструкцыі карэктуюць, плануюць вырашыць пытанні з паркоўкай і пад’ездам да будынка.

У палацы планавалі адкрыць музей — але нічога не атрымалася

Будынак Палаца тэкстыльшчыкаў пачалі рэканструяваць у 2019 года. Працы вялі на сродкі абласной інвестыцыйнай праграмы. Замянілі дах, узмацнілі перакрыцці сценаў і выканалі вонкавыя працы. Меркавалася, што будынак пасля рэканструкцыі здадуць у верасні 2021 года.

Гродзенскія мастакі, мастацтвазнаўцы і экскурсаводы заклікалі арганізаваць у будынку мастацкі музей з прасторай для сучаснага мастацтва. Паводле ініцыятараў звароту да гарадскіх уладаў, Гродна — адзіны абласны цэнтр без мастацкага музея, а 90% мастацкай калекцыі гісторыка-археалагічнага музея не выстаўляецца.

Але ўлады вырашылі перадаць палац гісторыка-археалагічнаму музею пад экспазіцыю прыроды і гісторыі Гродзенскай вобласці: там мелі з’явіцца шкілет маманта, акварыум і партызаны. Але ў выніку праект паставілі на паўзу праз недахоп сродкаў, а палацу пачалі шукаць новае прызначэнне.

У лютым 2023 Уладзімір Каранік наогул казаў пра тое, што палац трэба прадаць.

Навошта гораду новы ЗАГС

У верасні 2023 года Упраўленне запісаў актаў грамадзянскага стану (ЗАГС) Гродзенскага гарвыканкама на бульвары Ленінскага камсамола, 44 закрылі. Функцыі ЗАГСа на БЛК пачаў выконваць ЗАГС адміністрацыі Ленінскага раёна на вуліцы Віленскай, 1 і ЗАГС Кастрычніцкага раёна на вуліцы Сакалоўскага, 24.

Планавалася, што ЗАГС адміністрацыі Ленінскага раёна будзе распісваць маладажонаў у былым архіве на плошчы Тызенгаўза.

Палац, збудаваны задам наперад

Палац культуры тэкстыльшчыкаў - былы клуб тонкасуконнага камбіната. Яго збудаваў Гродзенскі абласны будаўнічы трэст № 11 паводле праекту 1947 года архітэктара Рожына. Будынак мусіў быць узорам архітэктуры класіцызму. На яго канчатковы выгляд паўплывала рашэнне ўрада СССР 1955 года аб ліквідацыі празмернасцяў у архітэктуры. Першапачатковы праект скарэктавалі: змяніўся галоўны фасад будынка, які выходзіць на Савецкую плошчу. Яго пазбавілі балконаў і значна спрасцілі карнізы.

Другі фасад, які выходзіць да Дома быту, захаваўся без зменаў. Праз гэта некаторыя гродзенцы лічаць, што палац збудавалі задам наперад.

Чытайце таксама: Экскурсія (вакол) аднаго дома. Палац тэкстыльшчыкаў

Магчыма, у XVI стагоддзі тут быў дом караля Баторыя ў Гродне. На месцы Палаца тэкстыльшчыкаў стаяў шэраг камяніц. Самай цікавай з іх лічаць камяніцу Явароўскага. Пабачыць будынак можна на малюнку Напалеона Орды XIX ст.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025

Падключыся або зачыніся: у Гродне патрабуюць выконваць норму, якой няма ў законе

Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…

22 красавіка 2025

У стогадовым доме на Горкага адкрылі «інстаграмную» кавярню

Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…

21 красавіка 2025

Прадаецца «Гарадзенская кавярня» на Маркса. Уладальнікі пераязджаюць

Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…

21 красавіка 2025

На гродзенскіх пляжах ўсталююць відэакамеры. Што яшчэ новага рыхтуюць да пляжнага сезону?

Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…

18 красавіка 2025