Навіны

Выйшаў новы нумар «Гарадзенскага гадавіка» — пра тых, хто жыў у Гродне 200 гадоў таму

У серыі «Гарадзенская бібліятэка» пры падтрымцы гістарычнага канала Hrodna 11:27 выйшаў восьмы нумар часопіса «Гарадзенскі гадавік». Ён прысвечаны насельніцтву горада на мяжы XVIII і XIX стагоддзяў, калі наш горад акурат перажываў працэс інкарпарацыі ў Расійскую імперыю.

Гэты нумар — нетыповы для гадавіка. Ён складаецца не з асобных навуковых артыкулаў, а з публікацыі адной гістарычнай крыніцы — рэвізскай сказкі горада Гродна, якая была складзена на пачатку XIX ст. Гэта перапіс насельніцтва, які дазваляе ў пэўнай ступені зразумець, якім было насельніцтва нашага горада больш за 200 гадоў таму. Пры тым спіс вельмі лаканічны — пададзены этнічна-канфесійны, дэмаграфічны і прафесійны склад часкі насельніцтва.

На жаль, не ўвесь спіс захаваўся да нашых дзён. Але і ў такім выглядзе ён з’яўляецца каштоўнай крыніцай на гісторыі гарадскога соцыуму мяжы стагоддзяў і эпох.

Публікацыю падрыхтавалі да друку Алесь Радзюк і Юры Гардзееў. Ва ўступным артыкуле змешчаны комплексны разбор дакумента.

Публікацыю можна заказаць, напісаўшы на мэйл: hrodna1127@gmail.com.

Што такое «Гарадзенскі гадавік»

«Гарадзенскі гадавік» — навуковы гістарычны часопіс, які ў 2011 годзе заснавалі гродзенскія гісторыкі і краязнаўцы. Папярэдні сёмы нумар выйшаў у 2021 годзе. Раней прэзентацыі кожнага нумара часопіса праходзілі ў Гродне штогод.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025