Гродзенец быў падпісаны ў Facebook на пяць груп, прызнаных экстрэмісцкімі. У тым ліку ён распаўсюджваў лагатып «Официальная группа Хартия'97». Яго судзілі 6 лютага ў судзе Ленінскага раёна Гродна.
Суд пастанавіў спыніць вытворчасць па справе па ч. 2 арт.19.11 КаАП у сувязі са сканчэннем тэрмінаў накладання спагнання.
Справа ў тым, што калі справу адмянілі і разглядаюць зноўку, спагнанне могуць накласці не пазней за два месяцы з дня адмены (п. 1 ч. 1 арт. 7.6. КаАП).
Што здарылася з гэтай справай? Яе спынілі, але пазней пракурор скасаваў спыненне 27 кастрычніка 2023 года — так напісана ў новым пратаколе. Справа паступіла ў суд Ленінскага раёна Гродна пасля ліквідацыі недахопаў. Але атрымліваецца, яно прыйшло па заканчэнні тэрміну на прыцягненне.
Летась яшчэ дзве адміністрацыйныя справы за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў спынілі. У абодвух выпадках прычынай стала заканчэнне тэрмінаў накладання адміністрацыйнага спагнання.
Чытайце таксама: Суды актыўна адбіраюць у беларусаў тэлефоны праз палітыку, а потым іх распрадаюць (толькі ў Гродзенскай вобласці за месяц адціснулі мінімум 80 штук)