У Гродне закупляюць сістэму відэаназірання для пасажырскага транспарту. На гэта аўтобусны парк выдаткуе 32 000 рублёў з уласных сродкаў. Пастаўка запланаваная на 23 сакавіка.
Купяць 20 камплектаў сістэмы відэаназірання з двума камерамі і 20 — з трыма. Закупку праводзіць «Аўтобусны парк Гродна».
Сістэма відэаназірання на базе 4-канальнага відэарэгістратара будзе забяспечваць збор, захоўванне і прагляд інфармацыі аб дарожнай абстаноўцы і дзеяннях пасажыраў.
Камера будзе з абаронай ад вандалаў і несанкцыянаванага доступу да яе рэсурсаў і налад. На яе таксама будзе пісацца гук. Запіс будзе захоўвацца 30 сутак. Вугал агляду ў вертыкальнай і гарызантальнай плоскасцях — не менш за 100°.
Чытайце таксама: Спазненні аўтобусаў, зніклыя экспрэс-маршруты і праблемы з прыватным сектарам. Галоўны па перавозках расказаў пра грамадскі транспарт Гродна