Навіны

Пенсіянера і бацьку палітвязня з Навагрудка аштрафавалі за замежную дапамогу

66-гадовага жыхара Навагрудка і бацьку аднаго з палітвязняў судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Мужчына павінен заплаціць штраф у 15 базавых (600 рублёў) і вярнуць атрыманыя прадуктамі 300 рублёў. На ноўтбук, тэлефон, банкаўскія карты і запісныя кнігі мужчыны наклалі арышт. Падобныя суды прайшлі ў Лідзе пасля рэйду па сваяках палітвязняў.

Справу па 24.15 ч. 2 КаАП «Парушэнне заканадаўства аб замежнай бязвыплатнай дапамозе» разгледзелі ў судзе Навагрудскага раёна 30 студзеня.

У справе гаворыцца, што мужчына звярнуўся да «экстрэмісцкага фармавання», каб атрымаць дапамогу для сына, прызнанага палітвязнем. Ён паказаў прысуд і дакументы, якія пацвярджаюць сваяцтва. У выніку з 2022 года да 23 студзеня 2024 года наваградчанін атрымаў тавара-матэрыяльныя каштоўнасці на 300 рублёў праз інтэрнэт-краму «Еўраопт».

Пры гэтым наваградчанін нібыта «стварыў пагрозу прычынення шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, выяўленую ў публічнай загадзя неправамернай легімітызацыі дзеянняў асоб, якія ўчынілі правапарушэнні і злачынствы, у тым ліку шляхам надання ім псеўдастатуса „палітвязняў“, незаконным нівеляванні наступстваў прыцягнення да адказнасці».

Па тым жа артыкуле судзілі двух лідчанак — адной з іх прыйдзецца аддаць $ 5,6 тыс. У бліжэйшы час чакаюцца як мінімум два суды за атрыманне замежнай дапамогі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024