Кватэра на Сацыялістычнай. Фота: "Юрыэлт"
У цэнтры Гродна прадаюць двушку ў будынку 1890 года пабудовы. Тут олдскульны рамонт са скуранай канапай, люстраной чорнай столлю і ярка-чырвонай падлогай. Адзін з пакояў - прахадны. Будучаму ўласніку застаецца убудаваная мэбля.
Кватэра знаходзіцца на другім паверсе двухпавярховага цаглянага дома па вул. Сацыялістычная, 52. Агульная плошча — 36,6 м². Санвузел — сумешчаны. Ёсць падвал. У кватэры зроблены жылы рамонт. На падлозе — ламінат і плітка. Сцены роўныя, паклееныя шпалеры і месцамі аздобленыя дэкаратыўным каменем.
У зале размешчана сценка і мяккі куток са скураной канапы і крэсла. Таксама тут чорная люстраная столь. Уваход — у выглядзе аркі, абабітай каменем. Мэбля і дэкор вытрыманыя ў карычневых і бэжавых колерах. Другі пакой меншы — тут змяшчаюцца канапа, працоўны стол і шафа-камандор. На невялікай кухні яркія дэталі: чырвоная падлога і шафкі.
Побач — славутасці, крамы, банкі, плошча Савецкая, рынак Скідзельскі, аўтавакзал, кафэ, рэстараны. Блізка школы, гімназія і дзіцячыя сады, універсітэт Янкі Купалы, транспартная развязка.
Кошт — $ 40 000. Кватэра падыдзе для пражывання і для здачы ў арэнду, запэўніваюць прадаўцы.
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: купіць кватэру з асабістай тэрасай і зонай адпачынку на даху
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…