Навіны

Цэнтр занятасці накіраваў сланімчаніна на працу, але там яго не прынялі. Ён пайшоў у суд

Цэнтр занятасці ў Слоніме адправіў беспрацоўнага на працу ў каледж. Там яго не працаўладкавалі: работнік патрэбны быў пазней. Мужчына палічыў такую адмову незаконнай і папрасіў заключыць з ім працоўную дамову праз суд.

Упраўленне па працы занятасці і сацыяльнай абароне Слонімскага райвыканкама накіравала беспрацоўнага сланімчаніна ў каледж працаўладкоўвацца майстрам вытворчага навучання.

У аддзеле кадраў яго адправілі на сумоўе да в. а. дырэктара. Дакладны адказ яму не далі. Мужчына пакінуў у каледжы накіраванне на працу і папрасіў, каб яму напісалі пра рашэнне. Але яму ніхто не напісаў. Сланімчанін палічыў адмову незаконнай.

У каледжы заявілі, што мужчына не падаваў заяву аб прыёме на працу і накіроўваўся для працаўладкавання не ў кошт броні. Акрамя таго, майстар вытворчага навучання каледжу спатрэбіцца толькі з пачатку навучальнага года — з 1 верасня 2024 года. І то пры ўмове поўнага набору навучэнцаў. Гэтыя дадзеныя былі ў Цэнтры занятасці. Таму каледж папрасіў адмовіць у іску.

Іск сланімчаніна да каледжа разгледзелі 19 студзеня ў судзе Слонімскага раёна. Суд пагадзіўся з адказчыкам і адмовіў жыхару Слоніма ў пазове.

Чытайце таксама: Фельчара-лабаранта з Гродна прымусілі звольніцца. Яна не пагадзілася і пайшла ў суд

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025