Медык. Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Гродзенка працавала фельчарам-лабарантам вышэйшай катэгорыі клініка-дыягнастычнай лабараторыі ў адной з устаноў аховы здароўя Гродна. Яе звольнілі па пагадненні бакоў. Яна палічыла звальненне незаконным і пайшла ў суд.
У судзе гродзенка заявіла, што заяву аб звальненні па пагадненні бакоў яе прымусіў напісаць старэйшы фельчар-лабарант. Яна пры гэтым была стомленай маральна і фізічна і не ўсведамляла, да чаго гэта прывядзе.
Жанчына пайшла на бальнічны па доглядзе за малодшым дзіцём і паведаміла аб звальненні загадчыцы лабараторыі. Яна запатрабавала адклікаць заяву аб звальненні. Але дадому ёй прывезлі працоўную кніжку. Пасля гэтага гродзенцы стала дрэнна — яна звярнулася па меддапамогу і лячылася. Таксама гродзенка заявіла, што адчула маральныя пакуты.
Справу разгледзелі ў судзе Ленінскага раёна Гродна. Фельчар прасіла аднавіць яе на працы на ранейшай пасадзе, спагнаць сярэдні заробак за час вымушанага прагулу і 1500 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.
Але ў судовым пасяджэнні жанчына адмовілася ад іску — спрэчку вырашылі да суда. Суд прыняў адмову ад іску. На якіх умовах бакі дамовіліся, невядома.
Чытайце таксама: Супрацоўніка «Гроднажылбуд» звольнілі падчас пратэстаў. Ён паспрабаваў аднавіцца на працы праз суд
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…