У раёне дзіцячага садка № 100 на вуліцы Паўднёвай адбылося пашкоджанне цеплавой сеткі і прарыў трубаправода. Гэта здарылася ноччу з 6 на 7 лютага 2024 года. Без вады і ацяплення засталася частка будынкаў, дзіцячы садок і некалькі крамаў.
UPD: У 17 гадзін стала вядома, што аварыю ліквідавалі. У дамах адбываецца разпаветрыванне батарэй для падачы цяпла.
Без ацяплення застаўся 31 дом на трох вуліцах
З-за пашкоджанняў без ацяплення застаўся 31 жылы дом, пяць крамаў і адзін дзіцячы садок. Станам на 10:42 у дзевяці дамах цеплазабеспячэнне ўжо аднавілі. У дзіцячым садку таксама ўжо ёсць цёплая вада.
«Без ацяплення была частка вуліцы Кабяка, частка вуліцы Паўднёвай і вуліца Хімікаў. На дадзены момант ацяпленне на вуліцы Хімікаў аднавілі і зараз адбываюцца працы, каб даць ацяпленне на Паўднёвую і Кабяка», — сказаў дырэктар Унітарнага жыллёва рамонтна-эксплуатацыйнага прадпрыемства Кастрычніцкага раёна Гродна Павел Ус.
Над пашкоджаннем працуюць каля 20 чалавек і спецтэхніка
Працы па ліквідацыі пашкоджання пачаліся ў дзве гадзіны ночы. Для лакалізацыі месца аварыйны ўчастак адключылі. Камунальныя службы і супрацоўнікі «Гроднаэнэрга» займаюцца аднаўленнем цеплазабеспячэння. Таксама на месцы працуюць тры брыгады філіяла «Гродзенскія цеплавыя сеткі» і спецтэхніка. Агулам на месцы пашкоджання працуюць каля 20 чалавек.
Для ліквідацыі праблемы супрацоўнікам службаў могуць спатрэбіцца яшчэ тры гадзіны.