У краме “ЦУМ”, якая размяшчаецца на трэцім паверсе гродзенскага ўнівермага, адбыўся рэбрэндынг. Зараз яна называецца “ЦУД”. Гэта першая ў Беларусі крама пад такім брэндам.
Што змянілася ў краме
Акрамя назвы ў крамы змянілі лагатып. Падабралі новыя фірмовыя колеры – фіялетавы і жоўты. Паводле ўладальнікаў, стыль стаў больш сучасным і лаканічным, пры гэтым вытанчаным. “Кожнаму патрэбен цуд”, – напісалі на старонцы крамы ў Instagram.

Змены анансавалі яшчэ ў канцы 2023 года. Яны патрэбныя перадусім для таго, каб пакупнікі не блыталі ЦУМ як увесь гандлёвы цэнтр з рознымі крамамі ўсярэдзіне, і “ЦУМ” як асобную краму ў межах гэтага гандлёвага цэнтра.




Першая ў Беларусі крама пад такім брэндам
Мультыбрэндавая крама ў гродзенскім універмагу пачала працаваць у снежні 2023 года, калі ЦУМ адкрылі пасля рэканструкцыі. Тады ўладальнікі паведамілі, што плануюць анансаваць новую назву. Гэта першая у Беларусі крама пад брэндам “ЦУД”.
Чытайце таксама: На Савецкай пасля рэканструкцыі адкрылі ЦУМ: як ён цяпер выглядае
Што прадаюць у гэтай краме
“ЦУД” — мультыбрэндавая крама. Там прадаюць тавары для сям’і і для дома. У краме можна набыць адзенне, посуд, тэкстыль, галантарэю, падарункі і сувеніры, а таксама прылады для школы.
Адзенне, якое прадаюць у краме, прадстаўлена беларускімі брэндамі “Элема”, “Калінка”, “Купалінка”, “Надэкс”, Femme, Сonte, Leda, Verally.


