Навіны

Выбары на Гродзеншчыне: менш за палову кандыдатаў у дэпутаты апублікавалі свае праграмы. Ды і тыя падобныя як дзве кроплі

Амаль ва ўсіх выбарчых акругах Гродзенскай вобласці толькі адзін кандыдат у абласны савет дэпутатаў апублікаваў сваю перадвыбарчую праграму. Верагодна, гэта і ёсць «пераможцы» выбараў, якіх фактычна прызначаць дэпутатамі.

Агулам у Гродзенскай вобласці 60 выбарчых акругаў. У кожнай з іх па два-тры кандыдаты. Выключэнне — Ашмянская выбарчая акруга № 28, дзе адзін кандытат — Вольга Барысенка-Рабко. Яна не апублікавала сваю праграму. Магчыма, гэта было звязана з тым, што ў гэтай акрузе яўным фаварытам быў Андрэй Барбашынскі, якога нечакана не зарэгістравалі.

Таксама свае праграмы не апублікавалі кандыдаты ад Болдзінскай і Урублеўскай выбарчых акругаў. У 56 акругах праграму апублікаваў толькі адзін кандыдат. Толькі ў Жупранскай выбарчай акрузе свае перадвыбарныя праграмы апублікавалі два кандыдаты.

Чытайце таксама: Праверце пасля выбараў. Склалі верагодны спіс дэпутатаў па Гродзенскай вобласці

Ініцыятыва «Праваабаронцы за свабодныя выбары» прааналізавала праграмы дэпутатаў і звярнула ўвагу, што ўсе яны напісаны аднатыпна. У большасці выпадкаў - адна старонка машынапіснага тэксту. Яе палову займае біяграфія кандыдата, а астатняе гэта лозунгі і абяцанні. Большасць праграм мае аднатыпны подпіс «С уважением, ваш депутат!». Выглядае, быццам праграмы пісаў цэнтралізавана адзін чалавек.

Што абяцаюць будучыя дэпутаты

  • падтрымліваць грамадскую стабільнасць, міжнацыянальны і міжканфесійны мір;
  • уключаць грамадзян у працэс прыняцця рашэнняў па пытаннях жыцця і развіцця рэгіёна;
  • накіраваць свае вопыт, веды і магчымасці на абарону правоў і інтарэсаў выбаршчыкаў;
  • у рамках рашэння агульнадзяржаўных задач улічваць інтарэсы жыхароў нашага рэгіёна;
  • рэалізоўваць новыя праекты па развіцці нацыянальнай культуры і самабытнасці, патрыятычным выхаванні моладзі.
Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025