Горад

Археалагічныя раскопкі: навошта капаць у цэнтры сучаснага горада і як гэта трэба рабіць?

Перыядычна ў Гродне ўспыхваюць «археалагічныя скандалы». Грамадскасць і частка спецыялістаў па гісторыі абураюцца тым, як іншыя спецыялісты праводзяць (або не) раскопкі ў пэўных месцах. Апошні гучны скандал адбыўся ў 2022 годзе пры будаўніцтве гандлёвага цэнтра на плошчы Савецкай. Але навошта ўвогуле праводзіць у горадзе нейкія раскопкі, перш чым нешта пабудаваць? У падкасце «Утульны горад» разбіраемся са спецыялісткай па археалогіі і суаўтаркай праекта «Крывіцкі край» Вікторыяй Тарасевіч.

У гэтым выпуску падкаста шукаем адказы на пытанні:

  • Чаму ў Гродне ўвесь час адбываюцца нейкія «археалагічныя скандалы»?
  • Навошта ўвогуле «капаць» гарады?
  • Што такога шкоднага робяць «чорныя капальнікі»?
  • Чым адрозніваюцца раскопкі ад археалагічнага нагляду?
  • Дзе абавязкова праводзіць раскопкі, а дзе — не?
  • Як зрабіць так, каб праклён скарбу не спрацаваў?
  • Чаму ў Беларусі амаль не праводзяць раскопкі месцаў масавага пахавання часоў Другой сусветнай вайны?

Слухайце размову цалкам у аўдыёверсіі або чытайце ў вялікім скароце асноўныя тэзісы ніжэй.

Навошта патрэбныя раскопкі?

Археалагічныя раскопкі ў гарадах могуць распавесці навукоўцам шмат пра людзей, якія жылі на гэтым месцы да нас. Па аскепках посуду, костках, упрыгожаннях і рэштках будынкаў археалогія робіць высновы пра тое, якая ў гарадах была планіроўка, чым займаліся гараджане і гараджанкі ў свой вольны час, як працавалі, чым харчаваліся і якія праявы тэхнічнага прагрэсу існавалі ў пэўны перыяд.

Аднак раскопкі - гэта незваротны працэс. Таму перад іх пачаткам археолагам варта добра падумаць. Раскопкі закранаюць культурны слой. Ім у археалогіі называюць пласт зямлі, дзе захоўваюцца сляды дзейнасці людзей. Археалогія развіваецца і ў будучыні з’явяцца тэхнічныя сродкі, з дапамогай якіх можна будзе даследаваць пэўны гістарычны помнік больш дакладна. Менавіта таму археолагі і археалагіні не імкнуцца раскапаць усё ўшчэнт, а пакідаюць некаторыя рэчы нашчадкам.

Чытайце таксама: Не дорага, але вельмі прэстыжна. Чаму Гродна патрэбна ўласная археалагічная экспедыцыя

Археалагічныя раскопкі і археалагічны нагляд

Археолагі не ўвесь свой працоўны час праводзяць менавіта на раскопках. Увогуле, першы чым выправіцца на раскопкі, ім трэба дакладна сфармуляваць навуковую праблему, якую яны хочуць вырашыць. Потым — вывучыць усю літаратуру і ўсе магчымыя пісьмовыя крыніцы, якія датычацца гэтай праблемы. Толькі калі спецыяліст разумее, што без раскопак праблему не вырашыць, варта выпраўляцца капаць.

Аднак здараюцца і такія сітуацыі, калі аніякай праблемы не сфармулявалі, а капаць ужо пачалі. Напрыклад, на месцы будоўлі раптам знайшлі помнік старажытнай архітэктуры, або нейкае пахаванне, або сапраўдны залаты скарб. У такой сітуацыі кіраўніцтву будоўлі трэба прыпыніць працы і звярнуцца да археолагаў.

У сітуацыі, калі культурны слой ужо пашкоджаны экскаватарамі і немагчыма правесці раскопкі па ўсіх правілах — метадычна здымаючы зямлю слой за слоем з фіксаваннем усіх дзеянняў - археолагі праводзяць археалагічны нагляд. У гэтым выпадку яны мусяць зафіксаваць прынамсі тое, што яшчэ не парушылі на будоўлі, знайсці артэфакты ў выкапанай зямлі, усё сфатаграфаваць і апісаць.

Аднак, калі будоўлю пачынаюць на месцы археалагічнага помніка, раскопкі трэба правесці папярэдне па ўсіх правілах: наглядам на абыдзешся.

Беларуская рэальнасць: новая будоўля цэніцца больш за гістарычную каштоўнасць

Апошні «археалагічны скандал» у Гродне адбыўся менавіта праз тое, што гарадскі цэнтр амаль цалкам знаходзіцца пад аховай дзяржавы як гісторыка-кульутрная каштоўнасць. Аднак будоўля гандлёвага цэнтра пачалася без папярэдніх раскопак. Толькі праз абурэнне грамадскасці і СМІ такія-сякія раскопкі ўсё ж правялі.

Як кажа Вікторыя Тарасевіч, гэта тыповая праблема для беларускіх гарадоў. Будоўля цэніцца нашмат больш за нейкую гістарычную каштоўнасць. Таму перавагу часта аддаюць менавіта першай на шкоду другой.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Па паўкіло бульбы і хлеба. Міліцыя Гродна шукае пастаўшчыка абедаў у ІЧУ

Міліцыя Гродна шукае пастаўшчыка абедаў у ізалятар часовага ўтрымання Кастрычніцкага РУУС. З 2011 года ежу…

22 студзеня 2025

Гродзенец, якога хацелі дэпартаваць з Польшчы з-за сакрэтнага рашэння спецслужбаў, атрымаў польскае грамадзянства

Гродзенец Павел Юшкевіч, які жыве ў Торуні, атрымаў польскае грамадзянства па рашэнні Куяўска-Паморскага ваяводы. Раней…

22 студзеня 2025

Таргетная і імунатэрапія: якія інавацыйныя метады лячэння рака ўжываюць у Гродзенскай вобласці

Штогод у Гродзенскай вобласці выяўляюць больш за 6 тысяч анкалагічных захворванняў. Па стане на 2025…

22 студзеня 2025

Уладальнік гродзенскага стрып-клуба выпусціў кліп на песню пра саюз Беларусі і Расіі

Гродзенскі прадпрымальнік Артур Рымша выпусціў кліп на песню "Дзве сястры" - у ёй мужчына спявае…

22 студзеня 2025

«Лідскае піва» адмовілася ад пінт — усё з-за санкцый

"Лідскае піва" памяняла фармат тары для брэнда KORONET Lager. Прычына ў адсутнасці патрэбнай тары -…

22 студзеня 2025

Гродзенскі рок-гурт 8sonca рыхтуе да выхаду трэці альбом

Гродзенскі рок-гурт 8sonca запісаў трэці музычны альбом. Музыкі прысвяцілі яго каханню і ўнутраным перажыванням. Рэліз…

22 студзеня 2025