Навіны

Гродзенскія зоаабаронцы шукаюць домік для сабак — стары знясуць пад новы мікрараён

Дом у Лапенках, дзе часова ўтрымлівалі сабак, якія засталіся без гаспадароў, хутка знясуць: працягваецца будоўля Грандзіч. Зоаабаронцы шукаюць для сабак новае месца. Адначасова новае часовае памяшканне патрэбна і коткам.

Пошук новага месца, якое б пасавала, пакуль нічога не даў, а высяленне чакае, магчыма, ужо праз год, пішуць у Instagram Гродзенскага грамадскага аб’яднання аховы жывёл «Преданное сердце».

Асноўныя пажаданні да новага дома — блізкасць да горада, даступнасць грамадскага транспарта, адсутнасць блізкіх суседзяў, наяўнасць на тэрыторыі ўчастку ўласна хаты, ацяпленне або працоўная печка і электрычнасць.

Усё астатняе, накшталт прыроднага газу, вады, студні ці плота вітаецца, але не з’яўляецца асноўным пры выбары месца. Памяшканне можа быць як жылым, так і нежылым.

Пры гэтым новае памяшканне для котак таксама патрэбна: дом на Фолюшы, дзе іх утрымліваюць зараз, прадаецца пад рэканструкцыю ў рамках будаўніцтва новага мікрараёна.

Што за домік для сабак і хто за ім сочыць?

ГГААЖ «Преданное сердце» існуе з 2011 года. Гэта некамерцыйная, недзяржаўная арганізацыя. Асноўная мэта — дапамога бяздомным жывёлам, скарачэнне іх ліку шляхам стэрылізацыі, пошук новых гаспадароў, прыцягненне ўвагі грамадства да праблем безнаглядных жывёл і жорсткага стаўлення да іх.

Зоаабаронцы дапамагаюць бяздомным жывёлам за кошт ахвяраванняў. За жывёламі і іх часовымі месцамі жыхарства прыглядаюць валанцёры. Знойдзеных жывёл мыюць, апрацоўваюць ад паразітаў, абследуюць у ветэрынара, і, калі неабходна, лечаць.

Зараз сабак, да таго, як ім знойдзецца новы дом, трымаюць у прыватным доміку ў вёсцы Лапёнкі.
Котак пакуль размяшчаюць у арандаваных памяшканнях былой медроты закінутага ваеннага гарадка на Фолюшы.

Зоаабаронцы падкрэсліваюць, што домікі для сабак і катоў - не прытулкі, а менавіта часовыя месцы, пакуль для іх не знойдуцца новыя гаспадары.

Чытайце таксама: Супрацоўнік службы адлову ў Гродна скраў мяса, якое прынеслі для бяздомных сабак. Што яго чакае

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024