Навіны

Беларуска скрала пашпарты ў пенсіянераў, каб купіць на іх аўто з-за мяжы

Жанчына даведалася, што за дакументы, якія даюць ільготы на аўтамабіль, можна атрымаць грашовую ўзнагароду. Таму яна падманам скрала пашпарты і пасведчанні інваліда ў двух састарэлых навагрудчан. Замест грошай яна атрымала крымінальную справу.

Справу разглядалі 16 студзеня ў судзе Навагрудскага раёна. Абвінавачаная дала падпіску аб нявыездзе. Яна працуе упакоўшчыцай. У яе ёсць дзіця. Віну жанчына прызнала.

Яна распавяла, што даведалася, што за грашовую ўзнагароду можна падаць дакументы інвалідаў для льготнай выплаты мытных пошлін пры ўвозе аўтамабіляў. Таму яна прыехала ў Навагрудак і ў мінака даведалася адрас састарэлага чалавека. Яму яна прадставілася супрацоўнікам сацыяльнай абароны і сказала, што яму належыць выплата 200 рублёў як прыбаўка да пенсіі. Для гэтага, маўляў, патрэбныя пашпарт і пасведчанне. Мужчына перадаў іх ёй. Такім чынам яна атрымала пашпарт і іншага навагрудчаніна.

Згодна з КК, «састарэлым» лічыцца чалавек ад 70 гадоў.

Сума размытнення аўтамабіля ў Беларусі можа быць большай, чым яго кошт. 50% ільготы ёсць для шматдзетных сем’яў і людзей з інваліднасцю першай і другой групы. Іх замацавалі Указам Прэзідэнта № 140 «Аб кампенсацыі мытных пошлін, падаткаў». Пасля яго ўвядзення беларусы сталі шукаць спосаб «павесіць» афармленне на ільготнікаў, каб зэканоміць. У гэтай сферы з’явіліся махінацыі.

На гэтыя пашпарты і пасведчанні інваліда зарэгістравалі аўтамабіль, які завезлі з Літвы.

На жанчыну заявілі ў міліцыю. Паводле арт. 378 КК «Крадзеж альбо знішчэнне асабістых дакументаў» ёй прызначылі пакаранне ў выглядзе штрафу 40 базавых велічынь (1600 рублёў).

Чытайце таксама: Ад 260 тысяч да паўмільёна. Якія самыя дарагія ўжываныя машыны можна купіць у Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024