Беларусы патрабуюць правесці пазачарговую атэстацыю фельчара-валеолага з Карэліцкага цэнтральнага раённага шпіталя Святланы Санцэвіч, а таксама адхіліць яе ад пасады старшыні рэгіянальнага аддзялення Беларускага чырвонага крыжа. Гэта звязана з артыкулам, які апублікавалі на сайце шпіталя. Hrodna.life даведаўся, у чым справа.
Правесці пазачарговую атэстацыю фельчара Святланы Санцэвіч патрабуюць аўтары зварота на сайце «Удобный город». Іх абурыў ілжэнавуковы артыкул аб «Цноце і чысціні адносінаў», які апублікавалі на сайце Карэліцкага цэнтральнага раённага шпіталя. У сваім артыкуле Санцэвіч падтрымлівае канцэпцыю тэлегоніі.
Тэлегонія — ілжэнавуковая канцэпцыя, паводле якога спарванне самак з кожным папярэднім сэксуальным партнёрам быццам бы ўплывае на спадчынныя прыкметы яе патомства, атрыманага ў выніку спарвання з наступнымі партнёрамі. Адэпты тэлегоніі распаўсюджваюць гэтую канцэпцыю ў тым ліку і на людзей. Пасля шматлікіх даследаванняў тэлегонія прызнана ілжэнавуковай ідэяй.
На думку Санцэвіч, на здароўе жанчыны ўплываюць містычныя сілы, якія акрэсліваюць прамую сувязь паміж дашлюбным сэксам і нараджэннем людзей з псіхічнымі захворваннямі, схільнасцю да наркаманіі і разнастайнымі сэксуальнымі дэрывацыямі. Таксама Санцэвіч сцвярджае, што «сфармаваная шыйка маткі… пакрытая шматлікімі слаямі клетак, таму яна кепска інфікуецца. А вось недастаткова развітая шыйка маткі (у падлетка альбо юнай дзяўчыны), таўшчынёй усяго ў адну клетку…». Паводле аўтараў петыцыі, такое сцвярджэнне ставіць пад пытанне наяўнасць медычнай адукацыі ў Санцэвіч.
«Существуют факты из истории Второй Мировой войны, где повествуется, что Гитлер получил донесение — информацию о медицинской статистике советских женщин-военнопленных. Данные врачей ошеломили фашистов. Почти 90% (!) русских незамужних женщин в возрасте до 21 года были девственницами. […] Фюрера предостерегали о трудностях, которые могут возникнуть при завоевании СССР, аргументируя, что высокая нравственность делает народ непобедимым. Гитлеру и его соратникам были прекрасно известны утверждения древних трактатов о непобедимости того государства, где много девственниц. В них утверждалось, что непорочные девы и жены целомудренные таят в себе тонкую мистическую силу, энергия которой несет могущество государству и дает силу, волю и целеустремлённость его жителям. Гитлер планировал на завоевание России около 2 месяцев, но оказалось, что у русских имелся свой ответ захватчикам».
«Ослабление нравов до уровня, на котором нагулявшиеся до замужества девушки плодят впоследствии наркоманов, извращенцев, инвалидов психических больных, грозит любым народам не только полной деградацией, но и, согласно Законам Природы, полным самоуничтожением. И этот процесс уже запущен. Примеры этому — массовые расстрелы неповинных людей, бойни, взрывы в людных местах. Есть о чем задуматься, ведь все эти поступки совершают люди с больной психикой».
«Сегодня происходит алкоголизация нашего народа. Молодежи нужно взять на вооружение факты последствий интимной связи в подвыпившем состоянии. Оказывается, даже принятая для храбрости рюмка алкоголя может стать роковой для будущих детей».
«Данные медицины неопровержимо свидетельствуют о том, что сохранение девушками целомудрия — это одна из самых надежных гарантий женского здоровья. То есть, морально-этические принципы, укоренившиеся в веках, не случайны. Они прошли проверку временем и доказали свою эффективность».
На сайце e-petitions.by беларусы патрабуюць прыбраць з сайта Карэліцкага шпіталя артыкул Санцэвіч, праверыць іншыя артыкулы на адпаведнасць навуковым ведам, правесці пазачарговую атэстацыю Святланы Санцэвіч на адпаведнасць займаемай пасадзе, а таксама адхіліць яе ад пасады старшыні рэгіянальнага аддзялення Беларускага чырвонага крыжа.
Чытайце таксама: «Лекары, перагружаныя працай, стамляюцца і прапускаюць важныя дэталі». Беларусы патрабуюць праверыць парушэнні пры прыёме пацыентаў
Падобны артыкул на тэму тэлегоніі ў 2023 годзе апублікавалі на сайце Наваполацкага цэнтральнага гарадскога шпіталя. Яго аўтарам была загадчыца кабінетам здаровага ладу жыцця Ларыса Бабрук. У выніку артыкул з сайта шпіталя прыбралі, але патрабаванне правесці пазачарговую атэстацыю медыка праігнаравалі. Маўляў, гэтае пытанне не ўваходзіць у кампетэнцыі Упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама.
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…