Рэндер будучага інтэр'еру кафэ Nonna ў Скідзелі. Крыніца: instagram.com/nonna.skidel
Італьянскае кафэ «Nonna» плануюць адкрыць у Скідзелі ў лютым 2024. Цяпер уладальнікі шукаюць супрацоўнікаў - і гатовыя арганізаваць ім трансфер з Гродна.
«Nonna» ў перакладзе з італьянскай азначае «бабуля». Мяркуючы па Instagram будучай установы, акцэнт у ім будзе на класічнай італьянскай кухні без эксперыментаў - пасце, піцы, пінсе, салатах, тырамісу. Таксама абяцаюць добрую каву і віно з розных рэгіёнаў Італіі.
Інтэр'ер, мяркуючы па размешчаных у Instagram рэндарах, таксама будзе выкананы ў класічным стылі.
«Праца ў Нонне — гэта праца ў сучасным калектыве, дзе кожны гарыць сваёй справай і атрымлівае за гэта годную аплату. Пад кіраўніцтвам брэнд-шэфа з Мінска мы будзем рыхтаваць нашых повараў. Пад чулым кіраўніцтвам дасведчанага кіраўніка і сэрвіс-трэнера мы створым крутую каманду залы», — пішуць уладальнікі ў аб’явах аб пошуку супрацоўнікаў.
Афіцыянту без досведу прапануюць ад 660 да 1060 рублёў на рукі. Умовы: праца з 12.00 да 23:00, графік 3/3, бясплатныя абеды і навучанні. Працадаўца абяцае магчымасць развіцця ў сферы віна і віннай культуры.
Аб’ява аб вакансіі размешчана ад імя зарэгістраванага ў Гродне ТАА «Вінны бар». Раней гэтая юрасоба валодала папулярным вінным барам «Чырвоным па белым» на Маставой у Гродне. Ён зачыніўся ў кастрычніку 2023 года пасля трох гадоў працы.
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…