Рэдакцыя Hrodna.life абрала тры кватэры з рамонтам у стылі 2000-х. У адной з іх – мэбля ў класічным стылі і люстраная сцяна. У другой – люстраная арка і люстры з крышталікамі. У трэцяй – рамонт па індывідуальным праекце і кутняя ванна.

Люстраная сцяна і выгнутыя ножкі

Трохпакаёвая кватэра ў стылі “шык-бляск” прадаецца па вул. Захарава, 24. Яна знаходзіцца на дзевятым паверсе маналітнай 16-павярхоўкі 2012 года пабудовы. Агульная плошча – 91,7 м2. Рамонт называюць дызайнерскім. Пры ім выкарыстоўвалі толькі якасныя дарагія матэрыялы, сцвярджаюць прадаўцы. Пасля продажу застаецца ўбудаваная кухня з бытавой тэхнікай, убудаваныя шафы ў спальні і на лоджыі.

Кухня сумешчана з гасцінай. У ёй – светлы і аб’ёмны мяккі куток, светлая мэбля і дзве крыштальныя люстры. Адна са сцен у гасцінай – люстраная з узорам. Пад тэлевізарам – столік у класічным стылі. Той жа стыль можна ўбачыць у мэблі і дэкоры ў спальні, пакоі і прыхожай. Нават у кабінеце з цёмна-сіняй сцяной ёсць столік з выгнутымі ножкамі і скураная белая канапа. У санвузле ў бэзавых адценнях ёсць і ванна, і душавая кабіна.

Вокны – ПВХ, уваходныя дзверы – металічныя. Міжпакаёвыя дзверы зроблены з натуральнага дрэва. На падлозе выкладзеная паркетная дошка і керамічная плітка.

Побач з домам – цэнтральны рынак, аўтавакзал, дзіцячыя сады, школа, аптэкі, ГЦ «Kazarma Mall», «Гемма» і цэнтр горада. Кошт – $ 155 000. Вам дапамогуць атрымаць крэдыт або прадаць нерухомасць для куплі гэтай.

Класічныя люстры, цёплая падлога ў лоджыі і столік-статуя

Яшчэ адна трохпакаёвая кватэра знаходзіцца па пр-ту Клецкова, 29 побач з ГЗК Triniti. Яна размяшчаецца на другім паверсе панэльнай 10-павярхоўкі 1997 года пабудовы. Плошча – 67,4 м2. Санвузел – раздзельны. Ёсць дзве лоджыі.

На падлозе – ламінат, у санвузле, пярэднім пакоі і кухні — плітка, часткова нацяжныя столі. У кухні застаецца ўся убудаваная тэхніка, у раёне лоджыі зроблена цёплая падлога, фасады кухоннага гарнітура — з масіва.

У зале – дзве канапы, два спальных месцы, камода ў класічным стылі і часопісны столік у выглядзе статуі аголенай жанчыны. У калідоры – велізарнае люстэрка-арка, аббітае пліткай. У кухні – светлая мэбля з чорнай стальніцай і класічная люстра. Такая ж люстра – у пакоі, зробленай, мабыць пад дзіцячую. Яшчэ там стол і канапа.

Кошт — $ 58 000. Вам дапамогуць прадаць вашу кватэру для куплі гэтай.

Эксклюзіўная планіроўка, куткавая ванна і эклектыка стыляў

Таксама прадаюць двушку па вуліцы Шчорса, 38А з планіроўкай, якую называюць эксклюзіўнай. Яна на другім паверсе 13-павярховага дома. Агульная плошча – 61,5 кв. м. Зроблена дадатковая разводка па чатыры-пяць груп разетак.

Рамонт рабілі па індывідуальным праекце. У кватэры ёсць аздабленне з дэкаратыўнай цэглы і рознаўзроўневае падсвятленне. У зале размясцілі электрычны камін з убудаваным парталам пад тэлевізар. На столі ў кухні – дэкаратыўныя бэлькі ў стылі «загарадны дом». У спальні – кованы ложак. У ваннай – кутняя ванна, у санвузле — бідэ. Уся мэбля ў кватэры – з натуральнага дрэва. Падлогі з керамаграніту, ламінату, люстэрка. Вокны – ПВХ. Балкон зашклёны і з асвятленнем. На паверсе ёсць ёмістая кладоўка.

У кватэры пасля продажу застаецца ўся мэбля і тэхніка: пральная машына, халадзільнік, мікрахвалеўка, убудаваная тэхніка на кухні, тэлевізар.

Пад’езд і прылеглая тэрыторыя абсталяваны камерамі відэаназірання. Пад’езд абсталяваны пандусам. Абяцаюць акуратны чысты пад’езд і спакойных суседзяў. Ёсць паркоўка. Побач – школы, гімназія № 7, ГЦ «Карона», гарадская паліклініка № 5, аўтавакзал, Скідзельскі рынак, аддзяленне Беларусбанка, пошта.

Кошт — $ 68 000. Прадаўцы працуюць з крэдытнымі сродкамі, матчыным капіталам і чэкамі «Жыллё».

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: прадаецца трошка з нестандартнай планіроўкай